Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Лірыка беларускага вяселля / Уклад. і рэд. Н.С. Гілевіча. Мн., 1979. С. 32-33. Зап. у в. Сакалова Міёрскага р-на. Да сватання, сватанне і заручыны. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 48, № 28.

Як я ў зеллечкі пайшла,*
Зязюльку шэрую знайшла.
Зязюлька кукавала,
Ой, яна мне вяшчала
Сем гадоў замуж не ісці.
А як я дамоў прыйшла -
Увесь парадачак знайшла.
Татулечка віно гоніць,
Мамулечка дары кроіць,
Брацетка каня строіць,
Сястрыца сталы сцеліць.
- Татулечка мой родненькі,
Нашто віно гоніш?
- Дачушка мая родная,
Гэта ўсё к твайму вяселлейку.
- Мамулечка мая родная,
Нашто дары кроіш?
- Дачушка мая родная,
Гэта ўсё к твайму вяселлейку.
- Брацетка мой родненькі,
Нашто каня строіш?
- Сястрыца мая родная,
Гэта ўсё к твайму вяселлейку.
- Сястрыца мая родная,
Нашто сталы сцелеш?
- Сястрыца мая родная,
Гэта ўсё к твайму вяселлейку.

* Кожны радок паўтараецца.






секционные ворота с электроприводом        Пункты мойки колес для строек: пункт мойки колес.

Hosted by uCoz