Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Беларускія народныя песні ў 4 тт. Т. 4 / Запіс. Р. Шырма. Мн., 1976. С. 30, № 16. Зап. у 1963 г. у в. Замошша Слуцкага р-на ад З. Паўлавай. Заручыны. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 49, № 29.

Ой, кукулька-зяўзюлька,
Непраўдзівая пташка,
Мне няпраўду казала,
Як я ягадкі брала.
Да казала сем год быці,
А на восьмы да вянок звіці.
На дзевяты да данасіці,
На дзесяты да замуж выйсці.
Прыйшла ж я да дамовачку -
Ужо ж мяне да запіваюць:
Татачка да піва варыць,
Мамачка да пірагі пячэ.
- Татачка ж мой родненькі,
Нашто ж ты піва варыш?
- Дзіця ж маё маладзенькае,
К нядзелі, к васкрасеннейку,
Ужо к твайму да к вяселлейку.
- Мамачка ж мая родная,
Нашто ж ты пірагі пячэш?
- Дзіця ж маё радненькае,
К нядзелі, к васкрасеннейку,
Ужо к твайму да к вяселлейку.







Hosted by uCoz