Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Ніва. Беларускі грамадска-культурны тыднёвік (Беласток). 1979.X.23, № 38, с. 5. Зап. М. Гайдук у 1979 г. у в. Цісоўка Міхалоўскай гміны на Беласточчыне ад А. Лясоты, 1901 г.н. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 49, № 30.

Ты, зязюлька мая родна,
Непраўдзівая птушка.

А як я ў лесе была,
То ты мне накавала:

Сем лет дзеўкаю быці,
З руты вяночка насіці.

А як я дадому прышла,
То сваткі дома нашла:

Каснікі па падвор'ю,
Сватачкі па застоллю.







Hosted by uCoz