Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Piosenki gminne ludu pińskiego / Zbierał i przekładał R. Zienkiewicz. Kowno, 1851. S. 47-48, № 1. Зап. ў Пінскім павеце. На заручыны. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 50, № 32.

Ты, заўзулька рабая,
Ты няверная пташка:
Ты ж няверна кавала,
Мне няпраўду казала.
Як жа я па краскі ішла,
Я ж цябе да запытала,
А ты мне закавала:
Яшчэ сем лет у бацькі быці,
А на осьмым да замуж пайсці.
Як прышла я з красак,
Аж мяне да запіваюць:
Мёд-віно на стол носяць
І майго бацюхна просяць.







Hosted by uCoz