Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў ЛітССР. Ф. 1135, воп. 3, спр. 64, арк. 15-16. Зап. ў Навагрудскім павеце. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 50, № 33.

Выгаралі лясы, бары.
Пасеялі тры бярозы пры дарозе,
На тых бярозах па лісцейца,
А на тых лісцейках па зязюльца.
Кавалі яны дзень і ноч,
Скавалі яны тры радасці.
Першая радасць - каваны пояс,
Другая радасць - руцвяны вянец,
Трэцяя радасць - залаты персцень.
Каваны пояс - заручаннейка,
Руцвяны вяночак - вянчаннейка,
Залаты персцень - прывязеннейка.







Hosted by uCoz