Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Ф. 8, воп. 2, спр. 19, сш. 2, арк. 13. Зап. М.С. Шушкевіч у 1969 г. у в. Лісяцічы Столінскага р-на ад Г. Лойкавай. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 51, № 34.

- Ты, зязюлька, зязюлька,
Ты няверная пташка.

Ты ж кавала-казала,
Што сем лет у бацькі буду.

Што сем лет у бацькі буду,
На васьмом да замуж пайду.

Мая маманька родная,
Што ж бо мне да за сон спявала:

Голубы ўсей двор укрылі,
Чорны шоўкі распусцілі.

Чорны шоўкі распусцілі,
Золата рассыпалі.

Маё ж дзіцятка роднае,
Яно ж бо ці недагадліва:

Голубы - свацці твае,
Чорны шоўкі - коскі твае.

Чорны шоўкі - коскі твае,
Золата - слёзкі твае.

У гэту да нядзеленьку,
Шчасліву да гадзіначку.







Hosted by uCoz