Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Ф. 13, воп. 10, спр. 48, сш. 10, арк. 3, № 4. Зап. Т.К. Бяганская ў 1953 г. у в. Кастыкі Крывіцкага р-на ад М. Станкевіч, 45 г. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 51-52, № 35.

А Ганечка маладая
Ранюсенька ўстала,
Па сянёх пахадзіла
І мамачку разбудзіла:
- Ой, мамачка родная,
Разгадай мой дзіўны сон:
Галубы наляцелі,
На варотах паселі.
На варотах паселі
І жоўты шоўк развесілі.
Жоўты шоўк развесілі,
Золатам абсыпалі.
- Галубы - сваты твае,
Жоўты шоўк - дарогі твае,
Золата - слёзкі твае.







Hosted by uCoz