Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Ф. 13, воп. 10, спр. 50, сш. 3, арк. 10. Зап. М.А. Насавец у 1953 г. у в. Рабунь Вілейскага р-на ад Е.П. Чубат. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 52, № 36.

З суботкі на нядзельку
Дзеўка сон сасніла.
Дзеўка сон сасніла,
Сама ж яна не пазнала,
Сваёй мамачцы сказала:
- Ды мамачка родная,
Што за сон сасніла?
Галубоў наляцела.
Галубы наляцелі,
Па застоллю паселі,
Чорны шоўк развярцелі,
Золата рассыпалі.
- Ды дзіцятка роднае,
Я твой сон разгадаю:
Галубы - сваты твае,
Чорны шоўк - дары твае,
Золата - слёзкі твае.







Hosted by uCoz