Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Шейн П.В. Белорусские народные песни. СПб., 1874. С. 457, № 17. Зап. Н.К. Шымковіч у 1873 г. у Гарадоцкім павеце. Заручыны. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 52, № 37.

У суботу на нядзелю
Галубы наляцелі.
Княгінька не ўвазнала,
У мамкі папытала:
- Мамухна мая, родная мая,
Што ж гэта за галубы,
Што ж гэта за сізыя?
Бел кужаль паклычылі,
Гарошак рассыпалі.
- Дачухна мая, родная мая,
Яшчэ ж ты дурненька:
Бел кужаль - косы твае,
Гарошак - слёзы твае,
Галубы - сваты твае.







Hosted by uCoz