Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Шейн П.В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Т. 1, ч. 2. СПб., 1890. С. 290, № 3. Зап. у в. Астраўкі Слуцкага павета. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 53, № 38.

Да з суботы да на нядзелю
Гануля сон сасніла
Да матачцы да спавясціла:
- Ой, мамачка мая родная,
Ой, што ж бо я за сон сніла:
Сівы голубы да паляцелі,
Белы жэмчуг развярцелі,
А золата пасыпалі.
- Ганулька, маё дзіцятка,
Дурны ты розум маеш,
Свайго сну не разгадаеш:
Сівы голубы - то сваты твае,
Белы жэмчуг - коскі твае,
А золата - слёзкі твае.







Hosted by uCoz