Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Hurynowicz A. Zbiór rzeczy białoruskich z gminy wiszniewskiej, parafii żodziskiej, powiatu święciańskiego, guberni wileńskiej // Zbiór wiadomości do antropologii krajowej. T. 17, dz. 2. Kraków, 1893. S. 155, № 51. Зап. у Свенцянскім павеце. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 53, № 39.

З суботкі на нядзельку
Кастуля сон відзела,
Сама не спазнала,
Нікому не сказала.
Да сказала, сказала
Сваёй роднай матулі:
- Матулька мая родная,
Што я за сон відзела:
Сокалы прыляцелі,
За столік селі,
Чорны шоўк развярцелі,
Золатам пасыпалі,
Бел кужаль пацягалі.
- Маладая Кастулька,
Малады розум маеш,
Малады розум маеш,
Сну не спазнаеш:
Сокалы - сваты твае,
Чорны шоўк - дары твае,
Золата - слёзкі твае,
Бел кужаль - коскі твае.







Hosted by uCoz