Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Шлюбскі А. Матэрыялы для вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны. Ч. 2. Мн., 1928. С. 115, № 210. Зап. у в. Чанавічы Віцебскага павета. Заручыны. Падрыхтоўка да вяселля. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 54, № 40.

А ў суботу проці нядзелі
Заснула Галечка пад кудзеляй.
Сасніўся моладзе дзіўненькі сон:
Наляцела галубоў поўненькі двор,
Каля тых галубоў сіза паванька,
Каля той паванькі ясен сокал,
Каля таго сокала бочка віна,
Каля той бочкі залаты замочак.
- Маманька родная, разгадай мой сон.
- Дачушка Галечка, сама разгадаеш:
Галубы - сваты твае,
Сіза пава - твае свацценькі,
Ясен сокал - твой Іванька,
Бочка віна - слёзкі твае,
Залаты замочак - твой вяночак.







Hosted by uCoz