Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1486].V.26, индикт 4. Крожы. Стараста Жамойці, кашталян віленскі Ян Кезгайлавіч выносіць вырак па справе Шэбы (Занжэяча): яго ў караля прасілі як вялдомага, але Шэба пры першых в.к.л. служыў конную службу на вайне, то і цяпер няхай служыць; пра таго ж чалавека гл. d086.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны прыблізна ў 1543-1547 гг. у рэестры "Записанье листовъ и правъ бояромъ земли Жомойтское, волости Мядикгяльское на земли их належачые и повинности з них, яко мают полънены быти". Рэестр упісаны ў 6-ю кнігу судовых спраў Літоўскай Метрыкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура гэтай копіі: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389 (Літоўская Метрыка). Воп. 1. Кн. 225. Арк. 309 - 309 адв.

Публікацыя: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 225 (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. 276 (дата прапанавана: 1486). Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі.

Дата: Ян Кезгайлавіч быў старастам Жамойці - з 1449 г. да сваёй смерці (не раней 1486). У 1478 г. Ян Кезгайлавіч стаў віленскім кашталянам. 26 мая 4 індыкта адпавядае 1486 г.

      Положыли перед  паномъ, его м(и)л(о)стью, листы подданыи волости Повонъденъское, которыи ся менять бояры. <...> [гл.: d086] Другий листъ.

      Панъ Кгезкгайловичъ, панъ виленъский, староста жомоитский.
      Того Шабу [sic] почали были у короля просити у вялдомый, и я пыталъ бояр  околицы, какихъ и онъ здавъна людей. И бояре нимъ [sic] поведили, што жъ онъ и за первыхъ князей  великихъ служылъ конемъ на войнахъ.
      И мы, досмотревъ и зъ бояры, дали есьмо ему нашъ листъ, што его никому не просить за велдомог(о), занже онъ перед  тымъ и свои людцы мелъ велдомый, а тепер  прыубожалъ. Ино ему и тепер  служыти князю великому тою жъ служъбою, которою перед  тымъ служылъ, а выдати [арк. 309 адв.] его бояромъ негодно, занъже онъ здавна служыть князю великому, какъ и инъшыи.
      Псан  у Крожахъ, мая 26, инъдиктъ 4.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d088 ад 2010.IV.23.






Hosted by uCoz