Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1457 альбо 1472].XII.16, индикт 6. Крожы. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч надае Шэбу Занжэечу зямлю нябожчыка вялдомага чалавека Стунгіса, які раней быў за ім.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны прыблізна ў 1543-1547 гг. у рэестры "Записанье листовъ и правъ бояромъ земли Жомойтское, волости Мядикгяльское на земли их належачые и повинности з них, яко мают полънены быти". Рэестр упісаны ў 6-ю кнігу судовых спраў Літоўскай Метрыкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура гэтай копіі: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389 (Літоўская Метрыка). Воп. 1. Кн. 225. Арк. 309.

Публікацыя: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 225 (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. 276 (дата прапанавана памылковая: 1458). Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі.

Дата: Ян Кезгайлавіч быў старастам Жамойці - з 1449 г. да сваёй смерці (1485). 16 снежня 6 індыкта адпавядае 1457 альбо 1472 г. З 1478 г. Ян Кезгайлавіч стаў віленскім кашталянам, але ў дакуменце яго новы тытул не пазначаны.

      Положыли перед  паномъ, его м(и)л(о)стью, листы подданыи волости Повонъденъское, которыи ся менять бояры.

      Панъ Янъ Кгезкгайловичъ, староста жомойтъский.
      На того Шеба вялдьмый  [sic] ешчо отца его, на имя Стункгиc, и змер  вес  без  наедъку [sic], а землю его иншыи почали были займати.
      И мы, досмотревъ з бояры, таки дали есьмо тую землю Шебу Занжеечю ж  ч(о)л(о)века велдомого издавна.
      Данъ у Крожахъ, декаб(ра) 16 день, инъдиктъ 6.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d086 ад 2010.IV.22.






Hosted by uCoz