Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1492, альбо 1507, альбо 1522].VIII.02, індыкт 10. Крожы. Стараста Жамойці Станіслаў Янавіч дазваляе падданаму Крожскай воласці Юрыю Якубовічу ажаніцца з Даротай, малодшай дачкой нябожчыка Юрыя Даўгялавіча, і ўзяць трэцюю частку вотчыны Юрыя Даўгялавіча.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны прыблізна ў 1543-1547 гг. у рэестры "Записанье листовъ и правъ бояромъ земли Жомойтское, волости Мядикгяльское на земли их належачые и повинности з них, яко мают полънены быти". Рэестр упісаны ў 6-ю кнігу судовых спраў Літоўскай Метрыкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура гэтай копіі: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389 (Літоўская Метрыка). Воп. 1. Кн. 225. Арк. 309.

Публікацыя: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 225 (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. 275 (дата прапанавана: 1492). Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі.

Дата: Станіслаў Янавіч быў старастам Жамойці з 1486 па 1527 гг. 2 жніўня 10 індыкта адпавядае 1492, альбо 1507, альбо 1522 гг.

      Положылъ перед  п(а)номъ, его м(и)л(остью), листъ подданый  волости Крожъское Юри Екубовичъ. Его м(и)л(ость) пан, казал  тотъ листъ у книги записати, который  такъ ся в собе маеть.

      Панъ Станиславъ Яновичъ, староста жомойцкий.
      Чоловекъ великого князя на ймя Юри Довъкгяловичъ, самъ умер  и з  жоною, а сыновъ никого не зоставилъ, толко тры дочъки, на ймя: Алжбета а Макдалена а Дорота. Ино две старшыи пошъли замужъ, а третяя ся у дому на отъчызне зостала Дорота.
      Ино билъ намъ чоломъ Юри Якубовичъ, ижъ быхмо ему дозволили тую меньшую дочъку поняти, на ймя Дороту, на третюю часть тое земли.
      И мы, досмотревъ з бояры, и дозволили есьмо тую дочъку Дороту поняти на третюю часть того дому. А онъ маеть с тое части своей  третее особъную служъбу великому князю служыти, какъ и тесть их  служылъ.
      Псанъ у Крожахъ, ав(густа) 2 день, инъдиктъ 10.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d077 ад 2010.IV.03.






Hosted by uCoz