Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1484].III.10, индикт 2. Крожы. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч выносіць вырак са справе Войдзюса, Мійжы, Жука і Станіюша, што яны не павінны рабіць паседзі (стацыі) цівуну і намесніку, а толькі служыць вялікаму князю конную службу.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны прыблізна ў 1543-1547 гг. у рэестры "Записанье листовъ и правъ бояромъ земли Жомойтское, волости Мядикгяльское на земли их належачые и повинности з них, яко мают полънены быти". Рэестр упісаны ў 6-ю кнігу судовых спраў Літоўскай Метрыкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура гэтай копіі: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389 (Літоўская Метрыка). Воп. 1. Кн. 225. Арк. 308.

Публікацыя: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 225 (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. 274 (дата прапанавана: 1484). Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі.

Дата: Ян Кезгайлавіч быў віленскім кашталянам з 1478 г., а старастам Жамойці - да сваёй смерці (1485). 10 сакавіка 2 індыкта адпавядае 1484 г.

      Покладалъ перед  его м(и)л(о)стью, паномъ, листы тот  боярынъ Ужъвенское волости Грыцел  Петрайтис а Якубъ Скудейтисъ, и его м(и)л(о)сть казалъ тыи листы в книги уписати, которыи такъ ся в собе мають.

      Панъ Янъ Кгезкгайловичъ, панъ виленъский, староста жомоитский.
      На того Воидя а на Меижа з братомъ доводили люди, што бы они тивуну и наместънику поседи делали. Ино перед  нами сведчыли бояре, на ймя: Миколай Сиревичъ, братъ его Лакинъть и иншыхъ много, што жъ тотъ Воидюc  а Мийжы и з братомъ Жукомъ а Станиушем  поседи ти тивун(у), наместнику, перед  тымъ не чынивали.
      И мы того досмотревъ, и нине имъ не казали тивуну и наместнику поседи не чынити, толко имъ князю великому  конемъ служыти и тою служъбою, какъ отцы ихъ служыли, какъ инъшыи бояре.
      Псанъ у Крожах, мар(та) 10 день, индиктъ 2.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d076 ад 2010.IV.03.






Hosted by uCoz