Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1445-1447]. [Месца не пазначана]. Стараста Жамойці Кезгайла, па распараджэнні в.к.л. Казіміра, дае баярам Цвярской воласці: Арбшу - чалавека Супрыгаса, Відойду - чалавека Дарга, Люпу - чалавека Наўдалека.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны прыблізна ў 1543-1547 гг. у рэестры "Записанье листовъ и правъ бояромъ земли Жомойтское, волости Мядикгяльское на земли их належачые и повинности з них, яко мают полънены быти". Рэестр упісаны ў 6-ю кнігу судовых спраў Літоўскай Метрыкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура гэтай копіі: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389 (Літоўская Метрыка). Воп. 1. Кн. 225. Арк. 307 адв.

Публікацыя: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 225 (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. 274 (дата прапанавана: 1443-1447). Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі. У пераліку баяр і перададзеных ім людзей пунктуацыя ў параўнанні з выданнем LM-225 значна зменена.

Дата: У копіі дакумента не пазначаны ні дата, ні месца. Публікатары LM-225 прызналі, што дакумент быў складзены ў той перыяд, калі Кезгайла быў старастам Жамойці, а Казімір яшчэ толькі в.к.л., таму абмежавалі яго 1443-1447 гг. Паводле энцыклапедыі "Вялікае княства Літоўскае" (т. 1, с. 625), Кезгайла быў старастам Жамойці ў трэці раз з 1445 па 1449 гг.

      Покладали перед  его м(и)л(о)стью, паномъ, тотъ листъ бояре г(о)с(по)д(а)рьскии волости Трерское [sic], на ймя Сункгилоc, Юри а Бортко а Рымъко - тры браты. Его м(и)л(о)сть, панъ, казалъ в книги записати, который такъ ся в собе маеть. Лист  Сункгилосу Юрю а Бортку, бояром  волости Трерское, на земли их.

      Г(о)с(по)д(а)рь, княз великий Казимер, жаловалъ тыхъ добрыхъ людей  по чоловеку.
      И ям, панъ Кгезкгайло, староста жомойтъский, объгодавшы з бояры медницъкими, по великого князя жалованъю далъ имъ по чоловеку: Арбшу - чоловекъ Супригоса, Видойду - чоловекъ Даркга, Люпу - чоловека Новдалека.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d075 ад 2010.IV.02.






Замена ступицы заднего колеса здесь.

Hosted by uCoz