Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1449-1485]. [Месца не пазначана]. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч выносіць вырак па справе Мінамонта, які быў абвінавачаны ў незаконным дзяржанні чалавека-кунічніка; устаноўлена, што яшчэ Кезгайла, калі ўпершыню быў старастам Жамойці, па распараджэнні в.к.л. Вітаўта, даў бацьку Мінамонта Клаўзгайлу чалавека-кунічніка Міжыка, а сын гэтага Міжыка Трумпа цяпер застаецца ў Мінамонта; то няхай і далей застаецца, бо наданне даўняе.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны прыблізна ў 1543-1547 гг. у рэестры "Записанье листовъ и правъ бояромъ земли Жомойтское, волости Мядикгяльское на земли их належачые и повинности з них, яко мают полънены быти". Рэестр упісаны ў 6-ю кнігу судовых спраў Літоўскай Метрыкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура гэтай копіі: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389 (Літоўская Метрыка). Воп. 1. Кн. 225. Арк. 307 - 307 адв.

Публікацыя: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 225 (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. 273-274 (дата прапанавана: 1453-1485). Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі.

Дата: У копіі дакумента не пазначаны ні дата, ні месца. Публікатары LM-225 прызналі, што дакумент быў складзены ў той перыяд, калі Ян Кезгайлавіч быў старастам Жамойці, і абмежавалі яго 1453-1485 гг. Паводле энцыклапедыі "Вялікае княства Літоўскае" (т. 1, с. 625), Ян Кезгайлавіч быў старастам Жамойці з 1449 па 1485 гг.

      Уписанье права Минъмонта Минмонтайтиса, Станиса Якубайтиса на чоловека куничника. Покладали перед  его м(и)л(о)стью, паномъ, тотъ листъ подданый г(о)с(по)д(а)рьский волости Крожское, на ймя Минмонтъ Минмонътайтисъ, Станис Якубайтисъ. Его м(и)л(о)сть панъ казалъ в книги записати, который  такъ ся в собе маеть. То ест  тое право их.

      Панъ Янъ Кгезкгайловичъ, староста жомойтъский.
      Узводили бояре на Минамонъта, што бы онъ держалъ куничъника, и довели на него.
      И мы, досмотревъ и з бояры [арк. 307 адв.], какъ давно Минимть [sic] того куничъника держыть, ино ешчо, коли отец  нашъ перво Жомоитскую землю держалъ, тогды далъ того куничника Кловзкгайлу, отцу Минимонътову, а далъ ему, подлугъ повеленья великого князя Витовта, на имя Мижыка, ино тот  Мижыкъ умер, а осталъ ся сынъ его Трумпа у Минимонъта.
      И мы, досмотревъ и з  бояры, таки не отъняли есьмо того Трумъпы у Минимонъта, занюжъ давнее дане, а на то Богъ воленъ и господар нашъ.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d074 ад 2010.IV.02.






Hosted by uCoz