Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


1401.[II.24], оу четверг другое недели Великого поста. Трокі. Князь Юрый Міхайлавіч з братам Андрэем абяцаюць, што калі в.к.л. Вітаўт памрэ раней за польскага караля, то не будуць шукаць іншага гаспадара, апроч польскага караля Уладзіслава (Ягайлы) і Кароны Польскай.

Арыгінал у XVI ст. знаходзіўся ў Каронным архіве ў Кракаве. Яго змест (з памылковай датай: 1391) апісаны ў інвентары М. Кромера (1551): "Literae ducis Georgij Michalowicz cum Andrea fratre suo, promittentes, quod post mortem Vitoldi ducis, non deberent alium dominum praeter Wladislaum regem et regnum Poloniae habere". Цяпер дакумент захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу, аддзел рукапісаў, ф. 293 ("Западнорусские акты"), воп. 1, № 4). Пергамен шырынёй 215 мм, вышынёй 155 мм, закладка для пячаткі 45 мм. Знішчаная пячатка на блакітным шаўковым шнурку. - Копія 1: Бібліятэка Чартарыйскіх у Кракаве, рукапіс 10 (Teki Naruszewicza, t. 10), № 33, с. 129. Копія лацінкай зроблена 1782.VII.29 па загаду А. Нарушэвіча. Пячатка на той час ужо была цалкам сапсаваная. - Копія 2 (пераклад на лацінскую мову, XVI ст.): Курніцкая бібліятэка Польскай АН, рукапіс 203.II.77, с. 51, пад загалоўкам "Georgius dux Michalowicz et frater eius Andreas promittunt, quia post mortem ducis Vitoldi non quaerere debent alium dominum, tantum regen Poloniae" (дата памылковая: 1301).

Асноўныя публікацыі: Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею. Т. 1. 1340-1506. СПб., 1846. С. 29-30, № 19 (па арыгіналу); Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. T. 2. Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 1. 1384–1492 / Ex antiquis libris formularum corpore Naruszeviciano, autographis archivistique plurimis collectus opera A. Sokołowski, J. Szujski. P. 1. Ab anno 1384 ad annum 1444 / Cura A. Sokołowski. Kraków, 1876. S. 22-23, № 28 (па копіі 1); Akta unji Polski z Litwą. 1385-1791. Kraków, 1932. S. 44, № 43 (транслітарацыя лацінкай, дата: 24 лютага 1401 г.); Українські грамоти XV ст. / Підг. тексту, вступна стаття і коментарі В.М. Русанівського. К., 1965. С. 32-33, № 6 (па арыгіналу, прыкладзены яго фотаздымак; дата: 24 лютага 1401 г.). Электронная версія зроблена паводле выданняў "Akta unji" і "Українські грамоти XV ст."

Дата: У 1401 г. Вялікі пост пачынаўся 14 лютага, адпаведна чацвер другога тыдня Вялікага поста прыпадаў на 24 лютага.

      Мы, кн(я)зь Юрьи Михайлович  своимъ братом  с кн(я)зем  Анд|рѣемъ, слюбуем  и слюбил  есмо, иже тог  Б(о)гъ | не дай, што бы сѧ стал  над нашим  г(оспо)д(а)рем  кн(я)зем  вели|кимъ Витовтом  перво, нижь над королем, тог|ды по см(е)рти г(о)с(по)д(а)рѧ своего не имамы иног  г(о)с(по)д(а)рѧ | искати, нижь корол  полског  Володислав  и Кору|нѣ Полской.
      А на то дали есмо сю грамот  и пѣ|чѧт  свою привѣсил.
      А псан оу Троцѣхъ оу че|твергъ другоѣ нед(е)ли Великог  поста, подъ | лѣт  по Рожствѣ Х(ристо)вѣ тисѧч  и чтрьста и первоѣ | лѣт.

На адвароце пазнейшыя запісы: 1) Litterae ducis Georgii Michalowicz cum Andrea fratre suo promittentes, quod post mortem Wytowdi non debuerint alium dominum praeter dominum regem Poloniae Wladislaum habere et coronam Poloniae (запіс XVI ст.); 2) A. 1401; 3) Lithuaniae N. 43 (лічба перакрэслена і напісана: 39).

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d067 ад 2010.III.29.






Hosted by uCoz