Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1490, альбо 1505, альбо 1520].V.02, індыкт 8. Бярэсце. Зямянін Берасцейскага павету Міхалка Хоміч прадае Мелянцею Супруновічу поле і палову дубровы, сваю вотчыну, якую купіў яго дзед Стэцка ў зямяніна Яцка Грынковіча, побач з Бярэсцем, па абодва бакі ад Чарнеўскай дарогі; з гэтай вотчыны Мелянцей Супруновіч мае служыць ваенную службу, калі паклічуць.

Месцазнаходжанне арыгінала з трыма пячаткамі цяпер невядомае. - Копія 1: Была ўпісана ў кнігу Берасцейскага гродскага суда 26 сакавіка 1586 г. Згадка пра гэту копію змешчана ў тэксце камісарскага выраку па справе паміж берасцейскімі мяшчанамі і зямянінам Іванам Каліховічам Бразоўскім (1599; у кнізе Берасцейскага гродскага суда за 1597-1609 гг., с. 79-105): "Еще покладал выпис с книг кгродских Берестейских датою року осмьдесят шостого, марца двадцать шостого дня, актикованья в нем семи листов: <...> шостый листъ Михалка Хомича проданья конца земли зъ дубровою не прокопаною на обапол дороги Черневское Мелентееви Супруновичу, датою месеца мая второго дня, индикта осьмого" (Акты, издаваемые комиссиею, высочайше учрежденною для разбора древних актов в Вильне. Т. 6. Вильна, 1872. С. 167). - Копія 2: Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў Украіны ў Львове. Ф. 201, воп. 4, спр. 1 "Дакументы да працэсаў Уладзімірска-Берасцейскіх епіскапаў за царкоўныя маёмасці", арк. 13. Папера памерамі 350 х 205 мм, у левым верхнім углу аркуша наклеены друкаваны нумар 01810. Копія напісана польскім алфавітам. На яе адвароце надпіс: "Kopia z Met[r]yk z Listow w Gra... 1490. maja 2. indykty 8. Michał Chomicz Melentejowi. Szosty List".

Публікацыя (па копіі 2): Українські грамоти XV ст. / Підг. тексту, вступна стаття і коментарі В.М. Русанівського. К., 1965. С. 48, № 20 (дата прапанавана: 1490). Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі.

Дата: 2 мая 8 індыкта адпавядае 1490, 1505 альбо 1520 гг. У актыкацыі Берасцейскага гродскага суда за 1586 г. ліст знаходзіўся ў падборцы з сямі лістоў, з якіх першы датаваны 1523 г., а сёмы 1537 г., астатнія датаваныя індыктамі.

      Ja, Michałko Chomicz, zemenin powetu Beresteyskoho, zoznawaiu tym listom moim kożdomu dobromu, komu by toho dila potreba budet widaty, szto ż prodaliesmo zemlu swoiu oyczyznuiu obapoł dorohi Czernewskoy polce y dubrowu neprokopanuiu nedaleko mista Beresteyskoho, kotoruiu kupiw did nasz Stecko u zemenina Jacka Hrynkowicza, a ja, Mychno, wse polce, dubrowy połowicu prodał Melentyiowi Suprunowiczu za deset kop hroszy szerokich wieczno y neporuszno.
      Y chotyliesmo siuiu prodażu obiawyty hospodynu namesniku Beresteyskomu, yno ioho u Beresty ne buło: poiechał do hospodara. Ino tomu dełu swidomy p. Lewko y p. Iwan Senkowiczy, zemiane. Y peczaty pryłozyli k temu listu, szto iesmy prodały Melentyiowi tuiu zemlu oyczyznu swoiu obieli wieczno y nawieki neporuszno.
      A chto by chotił szto k toy zemli mowity, to ja Melentyia maiu zastupaty, a Melentyi ne maiet na tym szkodowaty. A iesli by ja zastupaty ne chotił, to ja, Michałko, maiu zapłatyty na horod desiet kop groszy, a Melentyiowi takoż desiet kop groszy, a barysznikom wedro medu.
      A maiet M(e)lentyi na woynu iezdyty z toy zemli sam z oyczyzny moiey, koli zakliczut.
      A dla lipszoho swiadoma y peczat swoiu pryłozylismy do toho listu.
      Pisan u mene doma, y sam Michałko sey list pisał misiaca maia wtoroho dnia, indykta osmoho.

U toho listu try peczaty.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d065 ад 2010.III.24.






Hosted by uCoz