Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці / Уклад., уступ. артыкулы, каментарыі - канд. філалагічных навук А.Ф. Коршунаў. Мн., 1975.

Лист 1. До Остафея Волловича, каштеляна Троцкого (05-07.XII.1573).

До Остафея Волловича1, каштеляна2 Троцкого.

Ясневельможный милостивы пане троцки, пане а пане мой милостивый!

Новины, годные ведомости вашей панскей милости, пану моему милостивому, з сего краю даю ведати.

Дали ми справу шпеги мои, иж князь велики московски3, собравши войска немалые, просто тенул до Казани4, хотечи дати ратунук5, бо, де, черемиса6 луговая от него ся откинувши, дороги землею и водены свои до тых царств его засегнула и до Казани не пропускают, шкоду великую чынят, и тых, де, часов войска его осьми тысеч наголову поразили. Также, де, нагайцы7 и иншие орды от него се откинули и Казань, де, запевне облегли.

Яко ж тых часов, декабря пятого дня, в суботу, у вилию святого Николая8, вышол полоненник з Москвы на имя Иванец, подданы его милости пана старосты жомоитского9, з Шклова10, которы был у везеню в татар московских, за Москвою сто миль11, у Мещерску12. Тот, будучи в мене на Орши13, дал ми таковую ж справу, во всем зложаючися (со. - А.К.) шпегами моими,— вышол есьми з Мещерска перед Филиповыми запусты14, а шол на Олександрову Слободу15, а з Олександровы Слободы на Москву, з Москвы до Смоленска16 и з Смоленска аж тут до Орши,— и о князю великом поведил, же, де, сам князь великий и з своими ест у Олександрове Слободе, з войски великими собрался, с которими мает ити до Казани. Татарове, де, нагайцы, черемиса луговая и иншие орды татарские от него се откинули и Казань обогнали, и сам, де, князь великий особою своею там на ратунок тягнет; и запевне, де, з Олександровы Слободы вытягнет на день святого Николая17.

А непреспечности панства государя нашего жадное не поведает. И поведал, иж людей военных, почавши з Москвы аж до Смоленска, по тым городам нигде нет и простое черни мало: всех, де, з ним до Казани выгнано. А инших, идучи по дорозе, много ж людей, тягнучи на войну до Олександровы Слободы, потыкал; для чого з ласки божой покою от того неприятеля на тот час великого сподиваем.

Яко ж тот же полоненник поведает, иж слышал в Смоленску, же од князя великого до воевод смоленских наказ пришол, абы в границах спокойне ся заховали и берегли покою накрепцей, и купцом тых панств абы обид жадных не чинили, и ласкаве ся зо вшелякою вольностью до них заховали, и товары, де, дорогие — злотоглавы, аксамиты и иншие дорогие речи — до казны своее росказал брать и платить поценно. А от своих, де, купцов вси товары московские росказал отбирать, то ест сукна, кожухи вшелякие и борании шлыки18. Того, де, не ведати, для чого? Одно ся домышляют, якобы мел хотеть дары давать татаром.

Ваша милость, пан мой (милостивый), о всем том рачи ведеть.

А прото ж прошу покорне пана своего милостивого, абым мог за милостивым призволением вашей милости панов рад19 для пильных долеглостей моих з сего краю староства20 моего до его кролевской милости, пана нам пришлого, зъехать а за милостивыми причинами вашей панской милости, опатрением которым государским, упадлость мою поратовать так, як того з самое милостивое жичливости вашей милости, государя моего, рада и наука мне ест, и яко заслужоное в скарбе, так и селка тые под Овручем21, которыем вже з милостивого розсудку вашей милости панов рад и правом перевел, жебых вже всего того скутком дойти мог. Яко ж милостивый государю пане троцкий22, в надею милостивые ласки вашей милости, государя моего, при сем листе моем посылаю ку вашей панской милости мамран.

Вашей милости, государю моему, ведеть яко о таковых новинах, так и около того зъеханя моего писати до их милости панов рад корунных23. Ваша милость, мой милостивый государь, ведле милостивого а найбольшого баченя вашей милости панского, рач росказать з милостивое ласки своее до их мости тот листок от мене, слуги вашей милости, писару вашей панской милости справить. А я за таковую милостивую ласку вашей милости, пана государя моего, пана бога просечи за щасливое панование вашей милости, вечне службами моими заслуговать повинен буду. С тем, жычечи вашей панскей вельможности, моему милостивому пану, в ласце божей при добром здровю (фортунного пановання. - А. К.).

Писан у в Орши, месяца декабря 5 дня, року 1573.

24-Тым же обычаем и до всех их мости панов рад листы, которых, де, мало знаю; же есьми того Мартина (пытали.— А. К.)-24, естли бы князь великий не мел которого умыслу противного панствам короля его милости, пана нашого? Поведел, иж, де, того не слыхать, только, де, тот25 на Москве говорит, што з Литвою26 мир выйдет, и велено, де, городы осмотрывать.

Ваша милость, мой милостивый пан, о всем том рачи ведать. С тым жичечи вашой панской милости в ласце божой при добром здоровью27.

Писан в Орши, декабря 728, року 1573.

Тым же обычаем и до всех их мости панов рад листы писаны29.


1 Яўстафій Багданавіч Валовіч (? — XII 1587) — пачаў сваю дзейнасць у якасці пісара віленскага ваяводы Глябовіча, потым быу каралеўскім пісарам (з 1552), маршалкам дворным і падскарбіем земскім, падканцлерам Вял. кн. Літоўскага (з 11.III.1566), кашталянам трокскім (з 20.VI.1569). У час Люблінскага сейма 1569 г. з'яўляўся адным з лідэраў велікакняжаскай апазіцыі да дзяржаўнай уніі. Як сенатар Вял. кн. Літоўскага быў уплывовай асобай у вырашэнні дзяржаўных спраў. У часы першага бескаралеўя праяўляў цікавасць да перагавораў з Масквою адносна вылучэння кандыдатуры цара Івана IV ці яго меншага сына Фёдара на вакантны каралеўскі трон Рэчы Паспалітай. У гэтай сувязі паміж Валовічам і Кмітай-Чарнабыльскім вялася ажыўленая перапіска.

2 Кашталян (польск.) — ураднік умацаванага замка. Як сенатар ён з'яўляўся другой асобай пасля ваяводы дадзенага ваяводства і быў непасрэдным пераемнікам апошняга. Адсюль і значэнне іх у сенаце і ваяводстве было неаднолькавым. Роля кашталяна ў ваяводстве ўзрастала толькі ў час ваенных дзеянняў. Тады ў яго абавязак уваходзіла камандаванне войскам свайго ваяводства.

3 Іван Грозны (25.VIII.1530 — 18.III.1584) — вялікі князь усяе Русі (з 1533), першы рускі цар (з 1547). Дамагаючыся выхаду да Балтыйскага мора, на працягу 25 год (1558—1583) вёў вайну з Вял. кн. Літоўскім, потым з Рэччу Паспалітай і Швецыяй.

4 Казань — старажытны горад на Волзе, заснаваны ў другой палавіне XII ст. Далучаны да Расіі Іванам Грозным у 1552 г.

5 Тут, відаць, размова ідзе пра бунт татар, справакаваных ханамі Крымскай Арды, якія ўплывалі на палітычнае жыццё казанскіх татар і імкнуліся адарваць Казанскае ханства ад Маскоўскай дзяржавы.

6 Чарамісы — продкі сучасных марыйцаў. У залежнасці ад месца жыхарства іх падзялялі на 2 групы — чарамісы горныя, якія засялялі правы гарысты бераг Волгі, і чарамісы лугавыя — тыя, што жылі у лясной мясцовасці на левым беразе Волгі.

7 Нагайцы (або нагаi) — так называлася былое татарскае насельніцтва, якое засяляла паўднёвыя стэпы і сваю назву атрымала ў спадчыну ад колісь славутага хана Залатой Арды, выдатнага для свайго часу полкаводца Нагая (? — 1296).

8 Мікола — царкоўна-рэлігійнае свята ў гонар архіепіскапа мерлікійскага (IV ст.), якое адзначаецца 9 мая і 6 снежня.

9 Старастам жэмайцкім у той час быў магнат Ян Іеранімавіч Хадкевіч (? — 4.VІІІ.1579) — адзін з актыўных і надзвычай уплывовых дзеячоў велікакняжаскай апазіцыі на Люблінскім сейме 1569 г. Тады ў яго руках знаходзілася ўлада маршалка земскага, адміністратара і гетмана Інфляндыі. Па сваёй жонцы Софіі Рыгораўне Хадкевіч даводзіўся сваяком Ф.С. Кміце-Чарнабыльскаму.

10 Шклоў — беларускі горад на правым беразе Дняпра ў Магілёўскай вобл. Вядомы з 1535 г. У XVI ст. з'яўляўся спадчынай магнатаў Хадкевічаў, якія пісаліся графамі "на Шклове".

11 Міля (лац.) — мера адлегласці, розная ў паасобных краінах. Польская міля раўнялася 7146 м.

12 Мяшчэрск (зараз Мяшчоўск) - горад у Калужскай вобл., які існаваў ужо ў XIV ст. У летапісах упамінаецца з XV ст. пад назвамі: Мезчевск, Мезецк, Мезечэск, Мещерск. У XIV ст. падпаў пад уладу Вял. кн. Літоўскага. Па перамір'ю 1503 г. адышоў да Масквы.

13 Орша — старажытны беларускі горад на Дняпры. Вядомы з 1067 г. 3 XIII ст. Орша ў складзе Вял кн. Літоўскага. У канцы XV ст. становіцца крэпасцю. У 1772 г. была канчаткова далучана да Расіі.

14 "...Филиповы запусты" — піліпаўскі пост, паводле царкоўнага календара працягваўся 40 дзён (з 14 лістапада па 25 снежня).

15 Аляксандрава Слабада (зараз г. Аляксандраў Уладзімірскай вобл.) — з 1564 г. адна з царскіх рэзідэнцый Івана Грознага.

16 Смаленск — старажытны рускі горад на Дняпры. 3 1054 г. цэнтр асобнага княства. У 1395 г. ім авалодаў літоўскі кн. Вітаўт. З 1.VIII.1514 да 1611 г. знаходзіўся ў складзе Расіі і быў яе абарончай крэпасцю на граніцы з Рэччу Паспалітай.

17 Маецца на ўвазе 6 снежня.

18 "...борании шлыки" — конусападобныя шапкі з аўчыны.

19 У склад "панов рад" (г. зн. сенатараў) Вял. кн. Літоўскага пасля Люблінскай уніі 1569 г. уваходзілі: віленскі і жэмайцкі каталіцкія епіскапы, ваявода і кашталян віленскія, ваявода і кашталян трокскія, стараста жэмайцкі, ваявода смаленскі, полацкі, мсціслаўскі, навагрудскі, віцебскі, брэсцкі, мінскі; міністры — маршалак земскі, канцлер, падканцлер, падскарбій земскі, маршалак дворны і вялікі гетман княства.

20 Староства — пэўны зямельны надзел з абарончым замкам, падараваны каралём на пажыццёвае карыстанне асобе шляхецкага стану за дзяржаўную службу. Ураднікі гэтых надзелаў называліся старастамі. Яны павінны былі атрымаць на свой кошт пэўную колькасць войска, а з 1562 г. аддаваць чвэрць сваіх даходаў у дзяржаўную казну.

21 Оўруч — старажытны палескі горад на левым беразе р. Нарын, былая сталіца драўлян. Вядомы з 997 г. З'яўляўся буйным абарончым пунктам ад набегаў літоўскіх князёў. У 1320 г. быў захоплены Гедымінам, у 1394 г. яго канчаткова далучыў да Вял. кн. Літоўскага Вітаўт. З 1569 г. знаходзіўся пад юрысдыкцыяй Польшчы.

22 "..пане троцкий" — сінонім выразу "кашталян трокскі".

23 "...до их милости панов рад корунных" - г. зн. да польскіх сенатараў Рэчы Паспалітай, якія ў адрозненне ад сенатараў Вял. кн. Літоўскага называліся тады сенатарамі Кароны.

24-24 Гэтая частка сказа ў выданні Археаграфічнай камісіі пададзена ў скарочаным варыянце і чытаецца там так: "Пытал же есми того...".

25 Маецца на увазе Іван Грозны.

26 Так Кміта-Чарнабыльскі называў Вял. кн. Літоўскае.

27 Пасля гэтага слова ў выданні Археаграфічнай камісіі дадзена яшчэ два словы: "фортунного пановання”.

28 Прыпіска ў выданні Археаграфічнай камісіі датуецца 6 снежня.

29 Апошні сказ у выданні Археаграфічнай камісіі адсутнічае.


Hosted by uCoz