Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы. |
Лист 12. До Генриха Валуа, короля Речи Посполитой (1.VI.1574). До Генриха Валуа, короля Речи Посполитой1
Найяснейший милостивый господарю, королю наш милостивый! Иж пан бог сотворитель с презренья ласки своее божской рачил вашу королевскую милость, господаря нашого милостивого, з отчизн хвалебных вашей милости до тых, тут славных панств в добром здоровью принесть и на столицы незвытежоного королевства посадить. Дай же, пане боже, абы
При том даю
Одно ж ми, найменшому слузе
На тое все
То теж Татар, поведают, войска великие, межи которыми три царевичи, а стоят уже в земли его, в полях пустых, на урочищах в Лужках Овечиих8. Ино против них зготовал, дей, войска свои немалые и положил около реки Оки, при которых и гуляй-городов9 набудовал, дей, немало.
И в первом, дей, полку стояти мают Мстиславский и Петр Морозов, а в другом полку – Иван Шереметьев да князь Иван Шуйский, а сам, дей, у войску посилковом быти мает. А сына, дей, молодшого отправити мает до Москвы, а старшого сына отправляет у Новгород Великий с татары казанскими и касимовскими10 и иншими войски, опасаючися короля шведцкого войск. Теж и
Послы его, которые еще зиме с Полоцка переехали до Смоленска и которые мели до панства
И тое теж ведомости через шпеги мои досягнул, иж гонцы его московские, которые, дей, в тых часех от панов рад до князя великого отправлены, до него дошли. От которых, дей, порозуменье взявши, своего гонца до
А о посланцах Писан в Орши, месяца июня 1, року 1574. 1 У выданні М. Маліноўскага і А. Пшэздзецкага гэты Ліст не друкаваўся. Тэкст яго намі падаецца па выданню Археаграфічнай камісіі, дзе ён ідзе пад № 9. 2 Прыстаў (гіст.) — асоба, на якую ўскладаліся асобыя даручэнні, напрыклад суправаджэнне замежных паслоў. У больш вузкім значэнні — чыноўнік па судовых справах, які выклікаў у суд падсуднага і сведак, а пасля суда ажыццяўляў судовы прыгавор. 3 "...запусты Петровы" — пятроўскі пост, які па царкоўнаму календару не мае пэўнай колькасці дзён і папярэднічае святу апосталаў Пятра і Паўла (12 ліпеня па н. ст.). У залежнасці ад даты вялікадня вызначаецца і працягласць гэтага посту. 4 Серпухаў — старажытны рускі горад на р. Нары (левы прыток Акі). Першыя звесткі аб ім адносяцца да 1328 г., калі Іван Каліта ў сваім завяшчанні прызначыў сюды свайго сына Андрэя, які стаў першым князем удзельнага Серпухаўскага княства. Княства гзта праіснавала да 1483 г. Серпухаў часта падвяргаўся нападзенню татар, а ў 1410 г. быў разбураны літоўскім князем Свідрыгайлам. Дзякуючы свайму выгаднаму стратэгічнаму і гандлёваму месцазнаходжанню горад ужо тады быў досыць населеным і служыў месцам збораў маскоўскага войска, якое накіроўвалася супраць татарскіх ордаў. 5 Калуга — старажытны горад на р. Ацэ (правы прыток Волгі). Упершыню ўпамінаецца ў 1389 г. як дар кн. Дзімітрыя Данскога свайму сыну Андрэю. З 1505 па 1518 г. тут існавала самастойнае княства. У часы рускай смуты некаторы час Калуга была рэзідэнцыяй Івана Балотнікава. 6 Каломна — старажытны рускі горад пры ўпадзенні р. Масквы ў Аку. Упершыню ўпамінаецца ў 1177 г. як горад Разанскага княства. У 1306 г. быў далучаны да Маскоўскага княства і стаў цэнтрам староства. На працягу сваёй гісторыі горад часта падвяргаўся знешнім нашэсцям і разбурэнню. 7 Дзень св. Іллі-прарока — рэлігійнае свята з пастаяннай датай па царкоўных святцах — 20 ліпеня па ст.ст. (2.VIII па н. ст.). 8 "...на урочищах в Лужках Овечиих". — Урочышчам звычайна называецца частка мясцовасці, якая адрозніваецца якой-небудзь натуральнай прыкметай, напрыклад: лес сярод поля, балота, гара, яр, роў і г. д. Месцазнаходжанне гэтага ўрочышча зараз вызначыць цяжка, а мабыць і зусім немагчыма. 9 Гуляй-горад — асобы від абарончых рухомых — летам на колах, зімою на санях — агарож у Расіі, якія ўзніклі адначасова з вынаходствам пушак. Упершыню гуляй-горад быў выкарыстаны Іванам Грозным пры асадзе Казані ў 1530 г. Пазней, у часы нацыянальна-вызваленчай вайны Багдана Хмяльніцкага, да гэтых рухомых абарончых збудаванняў прыбягалі ў раёне Лоева карныя войскі Радзівіла. 10 "...с татары ... касимовскими" — г. зн. з татарамі ўдзельнага Касімаўскага царства, гісторыя якога пачалася з другой палавіны XV ст. На месцы сучаснага г. Касімава на р. Ацэ вял. кн. суздальскі Юрый Далгарукі ў 1152 г. заснаваў гарадок, які служыў пагранічнай крэпасцю. У 1327 г. горад быў зруйнаваны татарамі. Адбудаваны на яго месцы новы горад Нізавы Гарадзец маскоўскі кн. Васіль III падараваў залатаардынскаму царэвічу Касіму, які заснаваў тут удзельнае царства і кіраваў ім да 1469 г. Сталіцу гэтага царства ён назваў сваім імем. Касімаўскае царства было залежным ад Масквы, і ханы на яго трон прызначаліся рускімі царамі, а таму былі іх вернымі слугамі. Касімаўскае царства праіснавала больш за 200 год. |