Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці / Уклад., уступ. артыкулы, каментарыі - канд. філалагічных навук А.Ф. Коршунаў. Мн., 1975.

Лист 30. До Станислава Паца, воеводы Витебского (без даты).

До Станислава Паца, воеводы Витебского1

Ясневельможный милостивый пане воевода витебский, пане мой милостивый!

Што в(аша) м(илость), мой милостивый пан, рачыл до мене, повольного слуги в(ашей) м(илости), писати, и лист их м(илостей) панов рад Великого кн(яжества) Лит(овского) прыслать до врадников земских и обавателий всего рыцерства2 воеводства Витебского, повету Оршанского, в котором их м(илости) писати рачыли, ознаймуючы, иж тот зъезд, который мели их м(илости) у Маркове3 меть, прыкладаючы до Вильны по светом Михаиле у трех неделях, абы за ознайменем в(ашей) п(анской) м(илости) того повету врадницы и шляхта, ведаючы, зъезд межи собою в том повете учынили; на которых зъездех речы помененные, то ест для поправы Статуту4, до которого абы и привилия5 земския вписованы были для постановеня судов и порадку в справедливости; к тому для намов в тых речах, што се на конвокацеи6 у Варшаве постановили о посланю до его кор(олевской) м(илости), нашого милостивого пана.

О том всем, яко шырей на листе их м(илостей) панов рад, а особливе теж на листе отвороном в(ашей) п(анской) м(илости) писаном до обывателей повету тутошнего, достаточне ест доложено. Для чого абы, се зъехалшы, их м(илости) ку тому се прыхилить и намовы свои ку таковым справам и ку постягненю свовольности учынити рачыли. А што бы се такового постановило, жебы то через писание свое в(ашей) п(анской) м(илости) ознаймили, и тот лист их м(илостей) панов рад, в(ашей) м(илости) належачый, зась до в(ашей) м(илости) отослали.

А так милостивый...7


1 Станіслаў Мікалаевіч Пац (?—1588) — сын падляшскага ваяводы, з мая 1552 г. падстолій, з 16.III.1566 г. ваявода віцебскі.

2 Рыцарства — у Рэчы Паспалітай ваеннае саслоўе, якое мела адметную форму адзення і зброі і камплектавалася з прадстаўнікоў мясцовай шляхты і наёмнага войска з іншаземцаў.

3 Маркава — населены пункт былога Віцебскага ваяводства. Месцазнаходжанне яго высветліць не ўдалося.

4 Размова ідзе пра выпрацоўку трэцяй рэдакцыі Статута Літоўскага (1588).

5 Прывілей — афіцыйны дакумент, у якім агаворвалася тое або іншае дадатковае права, дараванае каралём пэўнай асобе з якой-небудзь нагоды.

6 Канвакацыя (польск.) — скліканне сейма ў перыяд бескаралеўя з мэтай абрання новага караля.

7 У гэтым месцы тэкст Ліста абрываецца. Выдаўцы першай публікацыі далі да гэтага месца свой каментарый, у якім адзначалі, што копія Ліста, знятая з арыгінала, аказалася дэфектнай. Па іх сцверджанню, арыгінал Ліста захоўваўся ў бібліятэцы кн. Сапегаў у Дзерачыне. Але яны нічога не сказалі аб тым, ці захавалася гэта бібліятэка да іх часу і чаму яны не выкарысталі сам арыгінал, а задаволіліся толькі копіяй з яго, знятай у свой час якімсьці Жыготам Анацэвічам. Той аддаў яе Іосіфу Крашэўскаму і Рамуальду Падбярэзскаму, а апошнія перадалі гэту копію выдаўцам гэтага зборніка.


Hosted by uCoz