Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці / Уклад., уступ. артыкулы, каментарыі - канд. філалагічных навук А.Ф. Коршунаў. Мн., 1975.

Жалованная грамота Оршанскому старосте Филону Кмите-Чернобыльскому о возведении его в звание сенатора с титулом воеводы Смоленского (18.X.1579)1.

Стефан, божьею милостью король польский2, великий князь литовский, руский, пруский, жомойтский, мазовецкий, лифлянтский, княжа Седмигродское3 (земли. — А.К.) и иных.

Ознаймуем тым листом нашим каждому, кому того ведати будет потреба, нынешним и напотом будучим, иж мы, господарь, вземши ведомость о зацности дому старожитного пана Филона Кмиты-Чорнобыльского, старосты оршаньского, и о заслугах, которые продкове его и он сам к продком нашим, королем их милости польским и великим князем литовским и к Речи Посполитой оказывали, яко ж и сам, будучи от нас преложон над войски нашими земль и замков Поднепрских, в земли неприятельской, звлаща, под замком Смоленском знакомитую шкоду учинил, огнем и мечем доводячи над неприятелем, што, мы, господарь, ласково приймуючи и хотечи таковые заслуги его, в Речи Посполитой значные, баченьем нашим королевским нагородити, а в дому и на особе его таковые зацные поступки и справы его оздобити, и тым охотнейшого до служб наших и Речи Посполитой способити, берем пана Филона Кмиту-Чорнобыльского, старосту нашого оршанского, в лавицу рад наших и даем ему воеводство Смоленьское4 с такою владностью, яко и перед ним будучие воеводове смоленские5 местц и достоинств уживали.

А гды пан бог, щастливо справы Речи Посполитой поводячи, Смоленск к Великому князству Литовскому привернет, хочем во всякой владности справ и пожитков — которые перед тым воеводове смоленьские уживали, кгды к Великому князству Литовскому Смоленск держан был,— пана Филона Кмиту заховати и в кождой владности и учтивости его мети, яко пристоит на зацного и великого раду нашого.

А на твердость того и печать нашу привесити есьмо велели, подписавши тот лист рукою нашою господарскою.

Писан у Вильни, лета божьего нароженья 1579, месяца октебря 18 дня.


1 Тэкст прывілейнай граматы друкуецца па "Актам, относящимся к истории Западной России", т. III (СПб, 1848, № 115, стар. 249). Другая публікацыя гэтага Прывілея ў "Описании рукописного отдела Виленской публичной библиотеки", т. III (Вільна, 1898, стар. 87).

2 Стэфан Баторый (22.ІХ.1533 — 12.ХIІ.1586) — ваявода сямігродскі (1571 — 1575). У снежні 1575 г. быў абраны (28 красавіка 1576 г. каранаваны) каралём Рэчы Паспалітай пры ўмове, што ён ажэніцца з прынцэсай Ганнай Ягелонкай (1523—1596), дачкой караля Сігізмунда I Старога. У час свайго панавання даў многія прывілеі шляхце, якая насуперак волі магнатаў узвяла яго на каралеўскі трон. Будучы каралём Рэчы Паспалітай, далучыў да Польшчы Лівонію, імкнуўся да абсалютызму, сваёй рэзідэнцыяй зрабіў Гродна. У барацьбе з магнацкай апазіцыяй абапіраўся на каталіцкую царкву і езуітаў, якім адкрываў школы сярэдняга звяна, а ў Вільні даў дазвол на заснаванне акадэміі. У 1578 г. па просьбе шляхты заснаваў у Польшчы і Вял. кн. Літоўскім шляхецкія трыбуналы, якія з'яўляліся выбарчым судом і вышэйшай апеляцыйнай інстанцыяй.

3 Сямігродскае княства знаходзілася на тэрыторыі Трансільваніі (гістарычная тэрыторыя сучаснай Румыніі і Венгрыі). Назву атрымала ў XII ст. ад нямецкіх перасяленцаў, якія называлі яго дзяржавай Zibenbürgen, што ў перакладзе з нямецкай мовы азначае "Сямігроддзе".

4 Смаленскае ваяводства пачынаючы з 1.VIII.1514 г. і да 1611 г., калі сам горад знаходзіўся пад уладай Расіі, было ў Рэчы Паспалітай ганаровай узнагародай, якая давала права яе намінату толькі займаць крэсла сенатара ў каралеўскай радзе, але без тых матэрыяльных пажыткаў, якімі карысталіся іншыя ваяводы са сваіх пасад. Яно служыла сродкам набілітацыі для служылых людзей, якія не вылучаліся знатнасцю свайго паходжання. Такім набілітантам і быў Кміта-Чарнабыльскі, калі атрымаў прывілей на гэта ваяводства.

5 Папярэднікамі Кміты-Чарнабыльскага на Смаленскім ваяводстве былі Васіль Тышкевіч (1569 — 13.VIII.1571), Грыгорый Багданавіч Валовіч (1572—1577) і Юрый Юр'евіч Осцік (15.IV.1578—1579).







Hosted by uCoz