Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці / Уклад., уступ. артыкулы, каментарыі - канд. філалагічных навук А.Ф. Коршунаў. Мн., 1975.

Дополнение. Лист 2. Королю Речи Посполитой Стефану Баторию (27.VII.1580).

Наяснейшому господару нашому милостивому Стефану, Божою милостью королю Польскому, великому князю литовскому, рускому, прускому, жомойтскому, мозовецкому, инфлянтскому, княжати седмикгродскому и иных1

Наяснейший, милостивый господарю королю, пане а пане мой милостивый!

Панове приставы вашей королевской милости, е(го) м(илость) князь Януш Свирский2, маршалок3, а пан Григорей Масальский4, судья, и шафары в(ашей) к(оролевской) м(илости) пан Шваб и пан Миколай Бурба, которые вже тут, у в Орши, на местцу суть на принятье послов великих московских оповедать рачили мне, слузе вашему господарскому, и мовили, абым до в(ашей) к(оролевской) м(илости) писал, иж им пенезей с скарбу в(ашей) к(оролевской) м(илости) на подыймованье тых послов просто ничого не дано: чого есть потреба, иж бы в(аша) к(оролевская) м(илость) паном шафаром пенезей з скарбу в(ашей) господарской милости на скупованье всяких достатков дати росказать рачил, абы о то встыду не ужить и недостатков абы неприятель не узнал.

А то теж годно ведать вашей господарской милости: гонец великого князя московского Шишмаров, от в(ашей) к(оролевской) м(илости) отправленый, се зде(сь) до Орши пришол, которогом в дорозе день один позадержал для листов от в(ашей) к(оролевской) м(илости), а дня вчорашнего, во второк, юля 26, о године нешпорной его отпустил.

Новин з земли неприятельской на тот час инших нет, только о чом есми первей в(ашей) к(оролевской) м(илости), господарю нашому милостивому, ведати дал, иж великий князь московский войска свои вже собраные мает, которых, поведают, почот барзо великий, только, дей, мотлох.

И тот люд, который мел в Можайску собраный, вже з местца рушил и росказал им до Вязьмы, до Дорогобужа, до Торопца5 и до Старицы тягнуть. И, где бы взяли ведомость о войсках в(ашей) к(оролевской) м(илости), повелел им на полки приходить и тревоги чинить. А в Смоленску, штокольвек мает, все пеший люд, поведают, а ездных там барзо мало.

А в писанью того листу моего до в(ашей) к(оролевской) м(илости), в той же године, пришли из-за границы шпеги и дали ми тую справу, иж послы великие московские сегодня, в середу, июля 27, в Смоленск прийти мають, а вже там для них вси потребы сготованы. О которых приистью на границу ведомости шточас сподеваются.

Ваша милость, господарь наш милостивый, о том ведать рачь!

С тым найнизшие службы и верность подданства моего в(ашей) к(оролевской) м(илости) пильне залецам.

Дан з Орши року (15)80, юля 27 дня.


1 Тэкст Ліста друкуецца па выданню АЗР, т. III, № 122, стар. 259. У заўвагах да яго публікацыі выдаўцамі адзначана, што арыгінал Ліста знаходзіўся у калекцыі актаў, прыдбаных у Швецыі карэспандэнтам Археаграфічнай камісіі Салаўевым. Па іх сцверджанню, Ліст напісаны на 2-х паўлістах руплівым скорапісам без надрадковых знакаў, г. зн. без скарачэнняў, а ўнізе яго той жа рукой указаны адрасат: "Вашей королевской милости, пана и господаря нашого милостивого, найнижший слуга и верный подданый Филон Семенович Кмита-Чернобыльский, воевода смоленский, староста оршанский". Надпіс, які быў на заклееным пакеце, намі зараз вынесены ў загаловак самога Ліста. У публікацыі ж тэксту Археаграфічнай камісіяй гэтаму Лісту быў нададзены іншы загаловак: "Вестовая отписка королю Стефану оршанского старосты Филона Кмиты-Чернобыльского о проезде за границу московского гонца Шишмарева на возвратном пути из Польши; о сборе руских ратных людей в разных городах; о царских послах, идущих к королю и пр.".

2 Януш Баляслававіч Свірскі (? — 1597) — каралеўскі маршалак пасля 1566 г.

3 Маршалак (польск.) — тытул ураднікаў розных рангаў. У тагачасным Вял. кн. Літоўскім налічвалася 6 маршалкоўскіх урадаў:

а) маршалак земскі, або найвышшы (потым стаў называцца вялікім), быў першым міністрам. Пад яго ўладай знаходзіліся суд і ўся краявая адміністрацыя. Пры ўступленні земскага маршалка ў гэты ўрад, яму ўручалася спецыяльнае жазло як сімвал яго ўлады. У час сейма разам з маршалкам дворным ён распараджаўся адвядзеннем "паноў" і размеркаваннем кватэр для прыехаўшых на сейм. У каралеўскай радзе раздаваў галасы сенатарам і падняццем жазла патрабаваў цішыні або папярэджваў аб выступленні караля. Праз земскага маршалка кароль даваў свае абяцанні адносна ўзнагарод і падараванняў. У час бескаралеўя ад яго залежыла назначэнне з'ездаў для абрання караля;

б) маршалак дворны (потым стаў называцца надворным) з'яўляўся намеснікам маршалка земскага і па даручэнню караля часам аб'яўляў яго распараджэнні. Асноўная яго служба заключалася ва ўзначальванні каралеўскіх прыдворных ураднікаў і дваран. Будучы старшым прыдворным начальнікам, ён аб'яўляў дваранам каралеўскія распараджэнні адносна пераезду двара з аднаго месца на другое, вызначаў месцы пастояў каралеўскага двара. У яго абавязак уваходзіла збіраць падаткі з гандляроў для казны, а таксама і ў сваю карысць;

в) маршалкі дваровыя — гэта маршалкі ніжэйшага рангу, якія ўзначальвалі тую або іншую каралеўскую прыслугу.

Тры наступныя пасады маршалкаў былі ганаровымі, бо іх назвы не былі звязаны з выкананнем вялікай дзяржаўнай службы:

г) маршалак зямлі Валынскай, які з 1566 г. стаў называцца намеснікам валынскім, а пазней старастам луцкім. З далучэннем Валыні на Люблінскім сейме 1569 г. да Кароны, яго тытул для Вял. кн. Літоўскага быў страчаны.

д) маршалак Трыбунала літоўскага. Пасада гэта была выбарчай і з'явілася пасля сейма 1581 г., кандыдат на гэту пасаду абіраўся тэрмінам на 1 год. Аднак з прычыны Лівонскай вайны, а потым смерці караля Стэфана Баторыя і абрання каралём Сігізмунда III Вазы першае пасяджэнне Трыбунала Вял. кн. Літоўскага адбылося толькі ў 1582 г.;

е) маршалкі павятовыя вялі мясцовыя суды і кіравалі шляхтай. Пасада гэта ўзнікла ў 1569 г. у сувязі з утварэннем земстваў і таксама была выбарчай.

Апрача пералічаных урадавых маршалкаў, існаваў яшчэ маршалак каралеўскага двара, ці, як яго звычайна называлі, маршалак ягамосці караля, або проста маршалак. Ён быў прыватным міністрам пануючага караля і вышэйшай асобай над усёй службай каралеўскага двара. Пасля таго як вял. кн. Аляксандр Казіміравіч увёу пасаду маршалка дворнага (1494), маршалак ягамосці караля стаў ганаровым тытулам. Ён нават быў пазбаўлены права засядаць у велікакняжаскай радзе і ў іерархічнай лесвіцы ўрадаў займаў адну з нізкіх ступеняў перад каралеўскімі старастамі і дзяржаўцамі сталовых маёнткаў, якія належалі каралю. Колькасць гэтых маршалкаў была вялікай, але не заўсёды пастаяннай.

4 Грыгорый Масальскі — суддзя каралеўскага асэсарскага суда.

5 Тарапец — старажытны рускі горад, вядомы з 1074 г. У XII ст. быў ужо буйным эканамічным цэнтрам Смаленскага княства, а ў XIII ст. становіцца сталіцай самастойнага княства і неаднаразова падвяргаецца нападу з боку літоўскіх князёў.


Hosted by uCoz