Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1438].IX.03, индикт 1. Дарсунішкі. В.к.л. Жыгімонт Кейстутавіч загадвае жамойцкаму старасце Кантоўту, каб ён даў Енюры зямлю Шырэйкаву, якую той прасіў як пустую.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны прыблізна ў 1543-1547 гг. у рэестры "Записанье листовъ и правъ бояромъ земли Жомойтское, волости Мядикгяльское на земли их належачые и повинности з них, яко мают полънены быти". Рэестр упісаны ў 6-ю кнігу судовых спраў Літоўскай Метрыкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура гэтай копіі: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389 (Літоўская Метрыка). Воп. 1. Кн. 225. Арк. 305

Публікацыя: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 225 (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. 271-272 (дата прапанавана: 1438). Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі.

Дата: 18 чэрвеня 1 індыкта прыпадае на 1438 г.

      Записане прав бояр ойрокголских на земли их. Его м(и)л(о)сть, панъ, казалъ тыи листы в книги записати, которыи положыли перед его м(и)л(о)стью бояре Ойракголское волости: Миколай а Олехно Станевичы1, а Станиславъ Скирвановичъ, а Прона Мишейковаля.

      Отъ великого князя Жыкгимонта старосте жомойцкому пану Конътовъту.
      Просилъ у [с. 272] насъ Енюра земли Шырейковы, а поведалъ намъ, што жъ пуста лежыть.
      Ино будеть ли огодити [sic], и ты бы ему далъ тую землю.
      Псан  у Дорсунишъкахъ, июня 18 ден, индиктъ 1.

1 Падкрэслена тымі ж чарніламі.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d059 ад 2010.III.14.






Hosted by uCoz