Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1490, альбо 1505, альбо 1520].V.13, индикт 8. Крожы. Стараста Жамойці Станіслаў Янавіч (Кезгайла) выносіць вырак па справе Кацярыны Вісвойнавай Анаровіча: паколькі Вісвойн быў шляхцічам, то яго і Кацярыны дачкі Апранка і Талюша застаюцца на яго вотчыне; іх мужы Мішэйка і Міхаіл служаць з той вотчыны тую ж службу, што Вісвойн; цешчу сваю Кацярыну даглядаюць да яе смерці.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны прыблізна ў 1543-1547 гг. у рэестры "Записанье листовъ и правъ бояромъ земли Жомойтское, волости Мядикгяльское на земли их належачые и повинности з них, яко мают полънены быти". Рэестр упісаны ў 6-ю кнігу судовых спраў Літоўскай Метрыкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура гэтай копіі: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389 (Літоўская Метрыка). Воп. 1. Кн. 225. Арк. 305 адв.

Публікацыя: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 225 (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. 272 (дата прапанавана: 1490). Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі.

Дата: Станіслаў Янавіч Кезгайла быў старастам Жамойці з 1486 па 1527 гг.; 13 мая 8 індыкта прыпадае на 1490, 1505 альбо 1520 г.

      Записане прав бояр ойрокголских на земли их. Его м(и)л(о)сть, панъ, казалъ тыи листы в книги записати, которыи положыли перед его м(и)л(о)стью бояре Ойракголское волости: Миколай а Олехно Станевичы1, а Станиславъ Скирвановичъ, а Прона Мишейковаля. <...> [гл. d059; d063] Третий листъ положыли тые жъ бояре.

      Панъ Станиславъ Яновичъ, староста жомойцкий.
      Тая Котерына Висвойнавая а Онаровича мела одного сына, и Стет вмер, толко ее оставилъ две дочце: Опранъка а Талюша. Опранку дала за Мешойка, а Талюшу дала за Михайла. И била намъ чоломъ, што бых  не рушылъ с тое земли и з  дому по ее жывоте дочокъ: Опранки Мишейковое а Талюшы Михайловое.
      И мы досмотрели з бояры, што тотъ Висвоинъ1 шляхоцского роду. И мы прысудили дочкамъ его тую ихъ отчызну.
      А они2 мають Мишейко а Михайло князю великому служыти тою служъбою, с тыхъ Висвоинъ служылъ. А тешю ихъ Катерыну с того дому до смерти им  докормити, а по смерти ее - всимъ домомъ володети и землею.
      Псан  у Крожахъ, мая 13 день, индиктъ 8.

1 Тры першыя літары напісаны над радком. 2 Напісана над радком.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d064 ад 2010.III.20.






На выгодных условиях опоры св недорого и по выгодным ценам.

Hosted by uCoz