Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1456, альбо 1471, альбо 1486].XI, индикт 5. Гародна. (В.к.л.) Казімір паведамляе жамойцкаму старасце Яну Кезгайлавічу, каб даў Ануру чалавека ў Жамойці (у больш раннім дакуменце d059 Aнур названы Енюрам).

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны прыблізна ў 1543-1547 гг. у рэестры "Записанье листовъ и правъ бояромъ земли Жомойтское, волости Мядикгяльское на земли их належачые и повинности з них, яко мают полънены быти". Рэестр упісаны ў 6-ю кнігу судовых спраў Літоўскай Метрыкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура гэтай копіі: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389 (Літоўская Метрыка). Воп. 1. Кн. 225. Арк. 305.

Публікацыя: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 225 (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. 272 (дата прапанавана: 1486). Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі.

Дата: Ян Кезгайлавіч быў старастам Жамойці з 1449 па 1486 гг.; лістапад 5 індыкта прыпадае на 1456, 1471 альбо 1486 г.; чысло месяца ў копіі не пазначана.

      Записане прав бояр ойрокголских на земли их. Его м(и)л(о)сть, панъ, казалъ тыи листы в книги записати, которыи положыли перед его м(и)л(о)стью бояре Ойракголское волости: Миколай а Олехно Станевичы1, а Станиславъ Скирвановичъ, а Прона Мишейковаля. <...> [гл. d059] Другий листъ Казимеровъ положыли тыи жъ люди...

      Казимер, Божъю м(и)л(о)стью.
      Старосте жомойцкому, пану Яну Кгезкгайловича.
      Просилъ у насъ Оннур  чоловека в Жомоити.
      Ино где будеть таковый чоловекъ, который ся ему годить, штобы былъ не куничъникъ, и ты ему дай чоловека.
      А данъ в Городне, ноябра, инъдиктъ 5.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d063 ад 2010.III.20.






Hosted by uCoz