Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Надпіс на ручцы нажа з Дарагічына на Падляшшы (XII ст.).

Ручка нажа знойдзена ў 1950-х гадах пры археалагічных раскопках у польскім горадзе Дарагічыне (Drohiczyn) Семятычскага павета Падляшскага ваяводства. Знаходка зроблена ў раннесярэдневяковым культурным слоі пасада.

Ручка зроблена, як мяркуюць, з рэбернай косці зубра (тура) альбо лапатачнай косці лася. На ручцы выяўлены кірылічны надпіс: "Ежьковъ но|жь а иже и украде | ть проклѧтъ Б(ого)м". Побач з надпісам - выява птушкі.

Звесткі пра артэфакт, датаванне і транслітарацыя надпісу прыводзяцца паводле публікацыі: Poppe A. Zabytek epigrafiki staroruskiej z Drohiczyna. Napis na rękojeści noża z XII wieku // Studia Źródłoznawcze. T. 1. Warszawa, 1957. S. 89-108.







теоретическая механика курсовая

Hosted by uCoz