Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1350-1392]. [Дата і месца невядомыя]. Княгіня Ульяна (Аляксандраўна), жонка альбо ўдава в.к.л. Альгерда надае віцебскай царкве Івана Багаслова службу з зямлі Федароўшчына.

Арыгінал невядомы; тэкст быў запісаны ў старажытнае Евангелле. - Згадка пра наданне ўтрымліваецца ў больш познім дакуменце – выраку віцебскага намесніка Міхайлы Сокула па справе паміж свяшчэннікам віцебскай царквы Івана Багаслова іярэем Іванам, з аднаго боку, і гаспадарскай баярыняй Віцебскага павету Натамілай Маркавай і яе сынамі Міхнам, Юхнам і Багданам, з другога боку, аб спрэчнай зямлі Федароўшчына (Віцебск, 1546.VII.20, індыкт 4). Наданне Ульяны Аляксандраўны прызнана тут аўтэнтычным і правамоцным. Дакумент быў актыкаваны гродскім ўрадам Віцебскага ваяводства 1591.VI.16. Арыгінал выпісу з віцебскай гродскай кнігі на момант першай публікацыі (1863) знаходзіўся ў віцебскай царкве Івана Багаслова.

Асноўныя публікацыі: Материалы для истории белорусской церкви // Вестник Юго-Западной и Западной России. 1863. Июль. Год второй. Т. 1. Отдел I. С. 17, № 1; Сапунов А.П. Витебская старина. Т. 1. Витебск, 1883. С. 45, № 23 (за першым выданнем).

Згадка ў выраку 1546 г.: "И мы пытали того свещенника, естли бы онъ мелъ на тую землю якие листы. Он перед нами въказывалъ Евангелие, в которомъ же Евангеліи описуетъ кнегиня Оуляна Олкгирдовая, ижъ тую землю Федоровщину зуполну службу надала на церковь Божю светого Иоана Богослова, и врочища, покуль мають священники тую землю на церковъ Божю держати. И тот свещенникъ над то поставлялъ перед нами двадцати и трохъ светковъ людей добрыхъ обополныхъ, которые дей тое земли Федоровщины есть добре сведоми с давныхъ часовъ, ижъ то церковная земля...".

У тым жа выраку 1546 г. апісаны граніцы зямлі Федароўшчыны: «И я посылалъ <...> мещан Витебскихъ Ивана Кузнецова а Стефана Лускину. Они за росказаньемъ нашымъ с тыми светками кругомъ тое земли ездили и нам приехавшы отказали в тотъ способъ, кгдыжъ дей повели насъ тыи светки, почовъ от Колыбелищъ да в поточыну, а тою поточыною противъ сеножати и чрезъ великую дорогу, которая дорога идетъ от Витебска къ Глазомычомъ и до Илемницы, а отъ тое дороги старосельскою дорогою, а отъ старосельское дороги межою да в можчалину, а от можчелины межою одъ дубъ ново поле, а отъ того поля на дороги, которая черезъ дворище попово церковное идеть с тое жъ дороги межою в Хмелинецъ, а хмельница межою, а тою межою на дорогу городовую до тые жъ пяты Колыбелищ, откуль почали завожати» (Материалы для истории белорусской церкви, с. 18).

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d078 ад 2010.IX.13.






Hosted by uCoz