Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


1386.[I.01], die Circumcisionis. Марыенбург. Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн абавязваецца дапамагчы князю Віганду (Вітаўту), сыну Кейстута, у адваяванні вотчыны.

Арыгінал (верагодна, на нямецкай мове) у XVI ст. знаходзіўся ў Каронным архіве ў Кракаве. Ён апісаны ў інвентары М. Кромера (1551): "1386... Conradus Czelner magister Prussiae promittit Viguntho duci Litvaniae auxilium ad recuperandum patrimonium suum". Цяперашняе месцазнаходжанне невядомае. - Паводле публікацый XIX ст. вядомы дзве копіі. - Копія 1 на лацінскай мове з датай 1386 г. знаходзілася ў Бібліятэцы Чартарыйскіх, Тэкі Нарушэвіча, т. 9. - Копія 2 на нямецкай мове была знойдзена А. Прахаскам у першым томе Тэк Нарушэвіча, які захоўваўся ў бібліятэцы Генеральнага штабу ў Санкт-Пецярбургу. У гэтай копіі дакумент таксама датаваўся 1386 г.: "tusend dreyhundert in dem sechs und achczigsten iare etc.".

Асноўныя публікацыі і літаратура: Naruszewicz A. Historya narodu polskiego od początku chrześcianstwa. T. 7. Panowanie Węgrów. Warszawa, 1804. S. 203; Daniłowicz I. Skarbiec diplomatów papiezkich, cesarskich, krolewskich, książęcych. T. 1. Wilno, 1860. S. 257, № 512 (той жа дакумент апісаны яшчэ двойчы: s. 262, № 529-530; І. Даніловіч лічыў, што, апроч ліста для Віганда (Вітаўта) існаваў яшчэ аналагічны ліст для Жыгімонта Кейстутавіча); Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. T. 2. Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 1. 1384–1492. P. 1. Ab anno 1384 ad annum 1444 / Cura A. Sokołowski. Kraków, 1876. S. 1, № 1 (дата 1386 г. заменена на 1384 г.); Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. T. 6. Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae. 1376-1430 / Collectus opera A. Prochaska. Kraków, 1882. S. 3, № 12; Koneczny F. Polityka Zakonu Niemieckiego w latach 1389 i 1390 // Rozprawy i sprawozdania z posiedzeń Wydziału historyczno-filozoficznego Akademii Umiejętności. T. 24. Kraków, 1889. S. 277—278; Ліцкевіч А. Дагаворы паміж князямі ВКЛ, нобілямі Жамойці і прадстаўнікамі Тэўтонскага ордэна ў Прусіі і Лівоніі (1367-1398 гг.) // Arche. 2010, № 10 (Грунвальдскі нумар). С. 59, 86-88 (пераказ зместу, літаратура). - Лацінскі тэкст (па копіі 1) прыводзіцца паводле выдання А. Сакалоўскага.

      Nos, frater Conradus Czolner a Rotenstein, magister Ordinis Teutonici, notum esse volumus universis litteras hasce inspecturis, audituris vel lecturis.
      Nos una cum confratribus nostris bona fide, sine ullo dolo spondere litteras duci Wygando, Kinstudti filio datas et sigillo nostro munitas cum omnibus clausulis in illis contentis, hoc est, quod ei ad recuperandum patrimonium suum pro viribus nostris auxilium praestabimus, firmiter et perpetuo servaturos esse, hac sub conditione, ut litteras repromissionis nobis datas et sigillo suo munitas cum omnibus clausulis in illis contentis servaret bona fide et sine dolo.
      In quorum fidem praesentibus litteris sigillum nostrum appendi fecimus.
      Datum in arce nostra Marienburgensi Anno post Christum natum 1386 die Circumcisionis.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d095 ад 2010.XII.22.






Hosted by uCoz