Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1385.V.23]. [Востраў на р. Дубісе]. Вялікі кароль альбо князь літвінаў, пан і дзедзіч Русі Ягайла абяцае вялікаму магістру Тэўтонскага ордэна Конраду (Цёльнеру фон Ротэнштайну) захоўваць 8-дзённае перамір'е пасля завяршэння іх сустрэчы на востраве на р. Дубісе ў пярэдадзень бліжэйшага свята Цела Хрыстова (24 мая 1385 г.).

Арыгінал невядомы. - Копія паводле публікацый першай паловы XIX ст. была запісана ў фармулярную кнігу Ордэна, с. 23. Сучасная сігнатура мне невядомая.

Асноўныя публікацыі і літаратура: David L. Preussische Chronik. Bd. 7. Königsberg, 1815. S. 161 (публікацыя Э. Геніга ў заўвагах; дата прапанавана: 1383); Codex diplomaticus Lithuaniae / Ed. E. Raczyński. Wrocław, 1845. P. 69, № III-9 (дата: 1383); Daniłowicz I. Skarbiec diplomatów papiezkich, cesarskich, krolewskich, książęcych. T. 1. Wilno, 1860. S. 243, № 485 (дата: 1383); Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. T. 6. Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae. 1376-1430 / Collectus opera A. Prochaska. Kraków, 1882. S. 2, № 9; Ліцкевіч А. Дагаворы паміж князямі ВКЛ, нобілямі Жамойці і прадстаўнікамі Тэўтонскага ордэна ў Прусіі і Лівоніі (1367-1398 гг.) // Arche. 2010, № 10 (Грунвальдскі нумар). С. 57, 86 (пераказ зместу, публікацыя тэкста, дата прапанавана: 23 мая 1385 г.). - Лацінскі тэкст прыводзіцца паводле публікацый Э. Рачынскага і Э. Геніга.

Дата: у копіі не пазначаны ні час, ні месца выдачы, але тэкст граматы Ягайлы практычна даслоўна супадае з тэкстам аналагічнай граматы-гарантыі вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Конрада Цёльнера фон Ротэнштайна, выдадзенай для в.к.л. Ягайлы 23 мая 1385 г.

      Nos Jagalo, divina deliberacione magnus rex vel dux Litwanorum1, Russieque dominus et heres, universis, ad quos presens littera fuerit devoluta, publice recognoscimus et fatemur, quod cum magnifico viro et religioso domino Conrado, magistro generali dominorum cruciferorum Ordinis sancte Marie Theutonicorum, convencionem in insula iuxta fluvium Dobisse antiquo more nostrorum antecessorum in vigilia Corporis Christi presentis anni decrevimus celebrare, die igitur nobis in simul convenientibus primevam consuetudinem nostrorum predecessorum parte ab2 utraque rememorantes vel tenentes infra convencionis eiusdem intervallum quam diu inter nos existit3 et post penultimam diem eiusdem convencionis id est in recessu nostrorum4 utrorumque octo dierum treugas pacis et securitatis inter nos constituimus inviolabiliter conservare.
      Easdem treugas pacis promittimus fide nostra cum omnibus nostris hominibus nobis subiectis Littwanis et Ruthenis quovis dolo et fraude procul motis constanter et firmiter observare et ut eedem treuge inter nos rite5 conserventur, sigillum nostrum presentibus duximus appendendum.
      Actum et datum anno Domini6.

1 У хроніцы Л. Давіда (Э. Геніг): Litwinorum. 2 Ex. 3 Existat. 4 nostro. 5 rate. 6 etc. У Рачынскага кан'ектура: (1383).

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d097 ад 2010.XII.23.






Hosted by uCoz