Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


1385.[XII.17], in die beati Lazari. [Месца не пазначана]. Комтур Мітавы Дзітрых фон Вайлбург дае гарантыю бяспекі і вольнага праезду купцам (з тэрыторыі ВКЛ).

Арыгінал: AGAD. Zbiór pergaminów, № 4531. Пергамен шырынёй 248 мм, вышынёй 115 мм, закладка для пячатак 23 мм. Пячатка з чырвонага воску на пергаментнай стужцы. Дакумент апісаны ў інвентары аддзела "Litvaniae" Кароннага архіва ў Кракаве 1682 г.: "Theodorus commendator in Mikowe dat facultatem mercatoribus vendendi in terris ordinis. Die S. Lazari, anno 1385".

Асноўныя публікацыі і літаратура: Walter C.F. Ungedruckte livländische Urkunden nach den Originalen in der Kaiserl. öffentlischen Bibliothek zu St. Petersburg // Mitteilungen aus der Gebiete der Geschichte Liv-, Esth- und Kurlands. Bd. 5. Riga, 1850. S. 399-401, № 3 (па арыгіналу; меркаванне, што грамата магла прызначацца для полацкіх купцоў); Daniłowicz I. Skarbiec diplomatów papiezkich, cesarskich, krolewskich, książęcych. T. 1. Wilno, 1860. S. 257, № 510; Liv-, esth- und curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Abteilung 1. Bd. 3. Nachträge zu den zwei ersten Bänden, Fortsetzung von 1368-1393. Reval, 1857. Col. 462. № 1229, reg.: S. 138. № 1451 (па арыгіналу); Ліцкевіч А. Дагаворы паміж князямі ВКЛ, нобілямі Жамойці і прадстаўнікамі Тэўтонскага ордэна ў Прусіі і Лівоніі (1367-1398 гг.) // Arche. 2010, № 10 (Грунвальдскі нумар). Дадатак 1. С. 113-114, № 4 (па выданні Ф.Г. фон Бунге і фотаздымку арыгінала; пераклад на беларускую мову). - Лацінскі тэкст прыводзіцца паводле публікацыі А. Ліцкевіча.

Дата: дзень блаславёнага біскупа Лазара адзначаецца 17 снежня.

      Vniuersis, presentibus visuris seu audituris, pateat euidenter.
      Ego frater Theodericus de Wulborch, commendator in Mytowe, | ad consensu magistri et consilio preceptorum, licentio et viam pacis confirmo omnibus mercatoribus vestris, ad nos in recta via venire | volentibus, ab omni excercitu nostro, ab omnibus predonibus, spoliatoribus, nec non venatoribus nostris, et ab omnibus infestatoribus, quibus | infestari possint a nobis vel a nostris.
      Taliter hoc ratum et firmum tenendo, quod si aliquis mercatorum vestrorum spoliatus uel | captiuatus fuerit, vel percussus a nobis vel a nostris, hoc nostrum dampnum et non vestrum imputabimus, et vobis semper super hiis, si | conti[n]gerit, satisfaciemus.
      In cuius rei testimonium nostrum sigillum presentibus duximus apponendum, sub anno incarnacionis Domini Mo | CCC octogesimo quinto, in die beati Lazari.

На адвароце: 1) Theodorici commendatoris | salvus conductus mercatoribus. | Anno 1385. | Litvan. № 6 (закрэслена: 7mo) (запіс XVI ст.); 2) Lituaniae № (лічба далей неразборлівая).

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d102 ад 2010.XII.23.






Hosted by uCoz