Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


1400.[XII.31], оу пѧтокъ оу канунъ с(вя)т(о)го ѡбрѣзаниѧ Х(ристо)ва. Каля возера Круды паміж Гароднам і Мерачам. Старадубскі князь Аляксандр Патрыкеевіч прысягае, што ў выпадку смерці вялікага князя Вітаўта, прызнае сваім гаспадаром караля Польшчы Уладзіслава (Ягайлу) і будзе верным Кароне Польскай.

Арыгінал у XVI ст. знаходзіўся ў Каронным архіве ў Кракаве. Ён апісаны ў інвентары М. Кромера (1551): "1400. Alexander dux Starodubensis promittit post mortem Vitoldi se alium dominum nolle habere, praeter regem Poloniae". У XIX ст. трапіў у Імператарскую публічную бібліятэку ў Санкт-Пецярбургу. Цяперашняе месцазнаходжанне: Расійская нацыянальная бібліятэка ў Санкт-Пецярбургу. Ф. 293 ("Западнорусские акты"), воп. 1, № 2. Пергамен вышынёй 130 мм, шырынёй 320 мм, закладка для пячаткі 30 мм. Ад пячаткі засталася толькі пергаменная стужка. - Копія 1. Бібліятэка Чартарыйскіх у Кракаве. Тэкі Нарушэвіча, т. 10, с. 59, № 14. Копія зроблена паводле арыгінала па загаду А. Нарушэвіча 1782.VII.29. Пры гэтым зроблена апісанне пячаткі: "U dołu na zawiasce pargaminowej wisi pieczęć, u której na jednej stronie znak jakiś, na drugiej napis ruski wyciśniony".

Асноўныя публікацыі і літаратура: Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею. Т. 1. 1340-1506. СПб., 1846. С. 28-29, № 17; Gołębiowski Ł. Dzieje Polski za panowania Jagiellonów. T. 1. Warszawa, 1846. S. 88; Daniłowicz I. Skarbiec dyplomatów papiezkich, cesarskich, królewskich, książęcych. T. 1. Wilno, 1860. S. 322, № 723 (па інвентары М. Кромера); Головацкий Я.Ф. Памятники дипломатического и судебно-делового языка русского в древнем Галицко-Владимирском княжестве и в смежных областях в XIV-XV столетиях. Львов, 1867. С. 20, № 21; Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. T. 6. Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae. 1376-1430 / Collectus opera A. Prochaska. Kraków, 1882. S. 71, № 230; Соболевский А.И., Пташицкий С.Л. Палеографические снимки с русских грамот преимущественно XIV века. СПб., 1903. Табл. 48 (факсіміле); Крымский А. Украинская грамматика. Т. 1, вып. 2. М., 1908. С. 507; Розов В. Українські грамоти. Том 1. XIV в. і перша половина XV в. Київ, 1928. С. 61-62, № 34; Akta unji Polski z Litwą. 1385 - 1791. Kraków, 1932. S. 33, № 36 (па арыгіналу, транслітарацыя лацінкай, дата: 1400.XII.31); Грамоти XIV ст. / Упорядк., вступн. стаття, коментарі і словники-покажчики М.М.Пещак. К., 1974. С. 145-146 (за выданнем У. Розава, дададзены фотаздымак арыгінала). - Тэкст прыводзіцца за выданнямі У. Розава, "Akta unji" і паводле фотаздымка арыгінала.

Дата. Свята абразання Гасподняга (Circumcisio Domini) адзначаецца 1 студзеня. У 1400 г. "канун" гэтага свята, г.зн. 31 снежня, сапраўды выпадаў на пятніцу.

      Се ѧзъ, кнѧз  Александъ [sic] Патрикѣевич  Стародубски [sic].
      Знаменит  чинимы симъ нашимъ | листомъ, аже слюбую и слюбил  есми и цѣловал  есми крестъ по смерти нашго г(о)с(по)д(а)рѧ, вели|кого кнѧз(я) Витовта не искати ми иныхъ господаревъ мимо нашег  милого госпо|дарѧ кролѧ Влодислава полского и Коруны Полскоѣ. Не ѡтлучити ми сѧ еѣ ни|которымъ веременемъ безо лсти и без хитрости.
      На крѣпость сему нашем  | листу нашю печѧт  привѣсили есмо оув озера оу Круды1 межи Городна и Мереч  | по Розтвѣ Х(ри)с(то)вѣ оу пѧтокъ оу канунъ с(вя)т(о)го ѡбрѣзаниѧ Х(ристо)ва по нароженьи С(ы)на | Божьего тисѧчь лѣтъ и чотыри ста лѣтъ.

1 Магчыма прачытанне: Крудъ.

На адвароце пазнейшыя запісы: 1) Alexander Patrzykyewicz Starodubsky promittit Regno Poloniae assistere post mortem Witholdi (запіс XVI ст.). 2) 1400. 3) Datum apud locum Krud inter Grodno et Merecz. 4) № 36. 5) Rta

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d121 ад 2010.X.01.







Hosted by uCoz