Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


1401.[II.05], в суботу мѧсопустную. Мерач. Князь Іван Альгімонтавіч прысягае, што ў выпадку смерці вялікага князя Вітаўта разам са сваімі дзецьмі і ўладаннямі прызнае сваім гаспадаром караля Польшчы Уладзіслава (Ягайлу) і будзе верным Кароне Польскай.

Арыгінал у XVI ст. знаходзіўся ў Каронным архіве ў Кракаве. Ён апісаны ў інвентары М. Кромера (1551): "1402. Ivani Olgimunthowicz fidelitas regi et regno post mortem Vitoldi". У XIX ст. трапіў у Імператарскую публічную бібліятэку ў Санкт-Пецярбургу. Цяперашняе месцазнаходжанне: Расійская нацыянальная бібліятэка ў Санкт-Пецярбургу. Ф. 293 ("Западнорусские акты"), воп. 1, № 3. Пергамен вышынёй 120 мм, шырынёй 220 мм, закладка для пячаткі 25 мм. Па апісанні І. Грыгаровіча (1846), пячатка ў талерачцы на жоўтым воску была падвешана на пергаменнай стужцы, але выява на пячатцы згладзілася. - Копія 1. Бібліятэка Чартарыйскіх у Кракаве. Тэкі Нарушэвіча, т. 10, с. 157, № 44. Копія зроблена паводле арыгінала па загаду А. Нарушэвіча 1782.VII.29. Пячатка ўжо тады была папсавана. - Копія 2. Курніцкая бібліятэка. Рукапіс 203.ІІ.77, с. 48. Тлумачэнне на лацінскую мову пад загалоўкам: "Omagium ducis Joannis alias Iwan Olgimonthovicz regi et regno Poloniae praestitum seu factum".

Асноўныя публікацыі і літаратура: Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею. Т. 1. 1340-1506. СПб., 1846. С. 29, № 18 (па арыгіналу, арфаграфія папраўлена; дата: 1401.II.05); Gołębiowski Ł. Dzieje Polski za panowania Jagiellonów. T. 1. Warszawa, 1846. S. 88; Daniłowicz I. Skarbiec dyplomatów papiezkich, cesarskich, królewskich, książęcych. T. 1. Wilno, 1860. S. 334, № 760 (па інвентары М. Кромера; дата памылковая: 1402); Головацкий Я.Ф. Памятники дипломатического и судебно-делового языка русского в древнем Галицко-Владимирском княжестве и в смежных областях в XIV-XV столетиях. Львов, 1867. С. 24, № 25; Смирнов А. Сборник древнерусских памятников и образцов народной русской речи. Варшава, 1882. С. 76, № 79; Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. T. 2. Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 1. 1384–1492 / Cura A. Sokołowski. Kraków, 1876. S. 22, № 27 (па копіі 1, лацінкай; дата: 1401.II.12); Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. T. 6. Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae. 1376-1430 / Collectus opera A. Prochaska. Kraków, 1882. S. 66, № 217 (дата памылковая: 1400); Розов В. Українські грамоти. Том 1. XIV в. і перша половина XV в. Київ, 1928. С. 63-64, № 35 (па фотаздымку арыгінала; дата: 1401.II.05); Akta unji Polski z Litwą. 1385-1791. Kraków, 1932. S. 42-43, № 41 (па арыгіналу, транслітарацыя лацінкай, дата: 1401.II.12). - Тэкст прыводзіцца за выданнем У. Розава, звесткі пра копіі і запісы на адвароце - паводле выдання "Akta unji".

Дата. Вялікі пост у 1401 г. пачынаўся 14 лютага. Адпаведна нядзеля аб Страшным судзе (мясапустная) прыходзілася на 6 лютага, а мясапустная субота (субота перад нядзеляй аб Страшным судзе) - 5 лютага. Такім чынам, правільная тая дата, якую прымалі ўсходнеславянскія археографы (І. Грыгаровіч, У. Розаў). У польскай гістарыяграфіі ўсталявалася памылковае датаванне: 12 лютага.

      Мы, кнѧз  Иванъ Ѡлкимонтович.
      Знаемо чиню симъ своимъ листом, кто кол  | на нь возрить или пак  оуслышит, аже слубую1 и слюбилъ есмь и цѣловалъ есмь | крестъ: его1 Б[ог]ъ не даи, што с  пригоди1 нашему г(о)с(по)д(а)рю великому кнѧз  Ви|товту, по его животѣ не имамъ искати иныхъ г(о)с(по)д(а)р(е)въ мимо нашего | г(о)с(по)д(а)рѧ великого королѧ Влодислава полского, литовког1 и руског , иных  | и Коруны Полскоѣ. Не ѡтлучитисѧ ми еи с моими дѣтми никоторы1 вере|менемъ со всѣмъ с моимъ имѣниемъ и с тымъ, што держю ныне и потомъ | ѡт  моего г(о)с(по)д(а)рѧ великого кнѧз  Витовта с городми, с мѣсты и с землѧми | безо лсти и без хитрости.
      На крѣпость сему печѧт  свою привѣсилъ | есмь в городѣ оу Меречи в суботу мѧсопустную под лѣты наро|жениѧ С(ы)на Б(о)жьего тисѧчѧ лѣтъ и чотыри ста лѣтъ первого лѣта.

1 Так у рукапісе.

На адвароце пазнейшыя запісы: 1) Omagium ducis Iwan Olgymonthowycz, fidelitas regi et Regno post mortem Witholdi retenta (запіс XVI ст.). 2) 1402. 3) Lithuaniae № 44 (лічба закрэслена). 4) № 39 (лічба закрэслена і напісана: 40).

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d122 ад 2010.X.01.







Hosted by uCoz