Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1468].V.15, лето 6976, индикт 1. [Месца не пазначана]. Жытомірскі стараста Жыгімонт Індрыхавіч і яго жонка Ганна надаюць свайму слузе Сенку сяло Грыдкаў з усімі ўгоддзямі, за службу.

Месцазнаходжанне пергаменнага арыгінала цяпер невядомае. Копія 1: запісана ў зборніку дакументаў Кіеўскага Пустынна-Мікалаеўскага манастыра. Зборнік на 111 аркушах створаны ў XVIII ст., захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Украіны імя В.І. Вернадскага, ДА Петр. 219 (р. 63). Тэкст дакумента змешчаны на арк. 77. - Копія 2: зроблена з копіі 1 у XIX ст. Сігнатура: Нацыянальная бібліятэка Украіны імя В.І. Вернадскага, аддзел ІІ, № 22541.

Публікацыя: Українські грамоти XV ст. / Підг. тексту, вступна стаття і коментарі В.М. Русанівського. К., 1965. С. 29-30, № 4 (дата прапанавана: 1468). Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі. Кірылічныя лічбы заменены арабскімі.

Дата: сакавіцкі 6976 год адпавядае перыяду з 1 сакавіка 1468 па 28 лютага 1469 г., адпаведна 1 індыкт ахопліваў перыяд з 1 верасня 1467 па 31 жніўня 1468 г., такім чынам 15 мая 6973 года, індыкт 1, прыходзіцца на 1468 г.

      Се я, Жикмонтъ Индрихович, староста Житомѣрскїи, ис  своею женою с Анною, явно чынимы симъ н(а)шимъ листом  оусим людем  нинешнимъ и потом  будущим.
      Пожаловали есмо слугу своег  на имя Сенка и дали есмо село ему на имя Гридков  у поли, со всѣми доходы и приходы, со всѣмъ с тымъ, што к том(у) селу служитъ, яко самъ есми держалъ.
      А ему  намъ служити, якъ то слузѣ н(а)шом(у).
      А дали есмо ем(у) вѣчно тое село.
      А на то дали есмо сеи нашъ листъ на паргоамене и печатъ есмо свою звѣсили к сему  н(а)шому листу.
      Псан  м(е)с(я)ца мая 15 дня, оу лѣт  6976, инд(и)кта 1.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d062 ад 2010.III.19.






Hosted by uCoz