Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1465].III, лето 6973, индикт 13. Кіеў. Князь Сямён Аляксандравіч надае свайму слузе князю Юрыю Барысавічу селішча Серакоў з усім, што да яго належыць.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Позняя копія запісана ў так званай "Книге крепостной большой", якая захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Украіны імя В.І. Вернадскага, Петр. 217 (р. 62). Гэты зборнік складаецца з дзвюх частак: першая на 155 арк., другая - 392 арк. Перапісаны альбо ў XVIII, альбо ў XIX ст. (не пазней як 4 лістапада 1825 г.). Тэкст граматы змешчаны ў другой частцы, на арк. 17.

Публікацыя: Українські грамоти XV ст. / Підг. тексту, вступна стаття і коментарі В.М. Русанівського. К., 1965. С. 29, № 3 (дата прапанавана: 1465). Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі.

Дата: сакавіцкі 6973 год адпавядае перыяду з 1 сакавіка 1465 па 28 лютага 1466 г., адпаведна 13 індыкт ахопліваў перыяд з 1 верасня 1464 па 31 жніўня 1465 г., такім чынам сакавік 6973 года, індыкт 13 прыходзіцца на 1465 г. Чысло месяца ў копіі дакумента не пазначана.

      Мы, кн(я)зь Семенъ Александровичь.
      Дали есми слузи н(а)шему  кн(я)зю Юрью Борисовичю селище на имя Сераков  со всемъ с тымъ и по тому, какъ и перви так  к тому селищу прислухало.
      А на то есмы ему дали сей нашъ листъ из нашею печатью.
      Данъ в Киево [sic] марта в лѣто 6973, индикта 13.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d061 ад 2010.III.19.






Hosted by uCoz