Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы. |
[1491].IX.03, индикт 10. Крожы. Cтараста Жамойці Станіслаў Янавіч (Кезгайла) перадае Сакшы зямлю вялікакняжацкага чалавека Гедміна, з якой Сакша мае служыць службу як са сваёй вотчыны. Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны прыблізна ў 1543-1547 гг. у рэестры "Записанье листовъ и правъ бояромъ земли Жомойтское, волости Мядикгяльское на земли их належачые и повинности з них, яко мают полънены быти". Рэестр упісаны ў 6-ю кнігу судовых спраў Літоўскай Метрыкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура гэтай копіі: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389 (Літоўская Метрыка). Воп. 1. Кн. 225. Арк. 304 адв. - 305 Публікацыя: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 225 (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. 271 (дата прапанавана: 1491). Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі. Дата: 3 верасня 10 індыкта прыпадае на 1491 г. Станіслаў Янавіч Кезгайла быў жамойцкім старастам з 1486 па 1527 гг.
Горностаева справа. Уписанье права Виркетова на землю его у селе Виркете в старостве Жомойтъскомъ. Его 1 Падкрэслена тымі ж чарніламі. 2 Першыя літары праўлены, таму можна прачытаць: Чакъшы. А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d058 ад 2010.III.14. |