Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1488, альбо 1503, альбо 1518].V.16, индикт 6. Крожы. Стараста Жамойці Станіслаў Яновіч (Кезгайла) на падставе граматы в.к.л. Жыгімонта Кейстутавіча вызваляе братоў Ядата і Пятра ад цяглай службы, бо яны з'яўляюцца баярамі, а не простымі людзьмі.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны прыблізна ў 1543-1547 гг. у рэестры "Записанье листовъ и правъ бояромъ земли Жомойтское, волости Мядикгяльское на земли их належачые и повинности з них, яко мают полънены быти". Рэестр упісаны ў 6-ю кнігу судовых спраў Літоўскай Метрыкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура гэтай копіі: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389 (Літоўская Метрыка). Воп. 1. Кн. 225. Арк. 303 - 303 адв.

Публікацыя: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 225 (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. 269-270 (дата прапанавана: 1488, альбо 1503, альбо 1518). Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі.

Дата: 16 мая, шосты індыкт адпавядае 1488, 1503 альбо 1518 гг. Станіслаў Яновіч Кезгайла з'яўляўся старастам Жамойці з 1486 па 1527 гг.

      Его м(и)л(о)сть, панъ, казалъ тые листы записати в книги его м(и)л(о)сти, што тые бояре Мойжонъ Радивиловичъ, Томошъ Воитковичъ, Шчепунъ Даркойтис покладали перед его м(и)л(о)стью. А тые бояре земли Жомойтское, Медикянское волости, которые ся такъ в собе мають <...> [гл.: d052; d053] Тых же. Третий листъ их же.

      Панъ Станиславъ Яновичъ, староста жомойтский.
      1-Того Ядата-1 а Петра, двух братовъ, почали были прыставове вернути к тяглой служъбе з ынъшыми людми тяглыми, и они клали перед нами Жыкгимонтовы листы, што жъ княз великий Жыкгимонтъ давалъ по чоловеку отцу ихъ, а простымъ людемъ княз великий не давывалъ, только бояромъ. [с. 270]
      И мы, досмотревъ зъ бояры, нового на нихъ не всказали, служыти имъ, [арк. 303 адв.] какъ иншые бояре служать.
      Дан у Крожахъ, мая 16 день, индиктъ 6.

1 - 1 Падкрэслена тымі ж чарніламі.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d054 ад 2010.II.20.






цены на жалюзи на окна

Hosted by uCoz