Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1468].V.02, индикт 1. Крожы. Cтараста Жамойці Ян Кезгайлавіч перадае Янушу зямлю, якой валодаў нябожчык Віркета, каб з гэтай зямлі не гублялася служба; а дочкі Віркеты застаюцца на яго вотчыне.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны прыблізна ў 1543-1547 гг. у рэестры "Записанье листовъ и правъ бояромъ земли Жомойтское, волости Мядикгяльское на земли их належачые и повинности з них, яко мают полънены быти". Рэестр упісаны ў 6-ю кнігу судовых спраў Літоўскай Метрыкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура гэтай копіі: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389 (Літоўская Метрыка). Воп. 1. Кн. 225. Арк. 304 адв.

Публікацыя: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 225 (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. 271 (дата прапанавана: 1468). Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі.

Дата: Выдаўцы LM-225 зазначылі, што дата, пазначаная ў дакуменце (1560) яўна памылковая: "Дата явно ошибочная, она не совпадает ни с вписанием д. в книгу, ни с даниной Яна Кезгайловича. Можно лишь предполагать, что переписчик по инерции вписал 5 вместо 4 и забыл дописать число 8, тогда в соответствии с индиктом и временем правления Яна Кезгайловича, должен быть 1468 г." (с. 271).

      Горностаева справа. Уписанье права Виркетова на землю его у селе Виркете в старостве Жомойтъскомъ. Его м(и)л(ость), панъ казалъ тыи листы в книги записати, которыи положыл(и) перед его м(и)л(о)стью люди Крожъское волости, на имя: Янушъ Доркгяйтис1, Янко Юдакайтис1, Пацъ Моствилайтис1, которыи листы такъ ся в собе мають:

      Панъ Янъ Кгезкгаловичъ, староста жомоитский.
      Дали были мы, ижъ землицу у селе Виркете, просечы2 Можърымова, а потомъ тот  Виркета умер, ино слуг  его не остало ни одного, толко, дей, дочъце.
      И мы, досмотревъ з бояры, дали есьмо тую землицю Верскитиную проданую Янушу, абы не гинула служъба князя великого занже нялка [sic], якъ шо с  тое земли великому князю тою жъ служъбу служыти, которою служылъло [sic]. Сиркетины [sic] дочки на отъчызне зостали.
      Данъ у Крожахъ, м(е)с(я)ца мая 2 день, индикт 1, в лет(о) Бож(его) нарож(енья) 1560 [sic].

1 Падкрэслена тымі ж чарніламі. 2 Пакінута месца для нейкага слова.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d056 ад 2010.II.20.






Hosted by uCoz