Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы

Наратыўныя крыніцы, эпіграфіка

Дакументальныя, эпісталярныя
і заканадаўчыя крыніцы

Статут ВКЛ 1588 года

Помнікі культуры, славеснасці і філасофскай думкі

Музыка, тэатр, фальклор

Візуальныя матэрыялы

Каталог веб-рэсурсаў

Каталог электронных кніг,
бібліяграфія

Метрыка ВКЛ (Літоўская Метрыка)

Спіс новых паступленняў і спасылак



 


Обновляемая версия и архив сайта находятся по адресу starbel.by. Приношу извинения за возможные неудобства в связи с удалением старой версии сайта. О.Л., 2018.VII.16.

  • 24.12.10. 1388.[X.01]. Мергенбургскі лес. Вялікі маршал Тэўтонскага ордэна Энгельгард Рабэ і вялікі комтур Конрад фон Валенрод прымаюць ад князя Літвы Скіргайлы палонных братоў Ордэна (для далейшай адпраўкі іх на тэрыторыю Польшчы) (d107).

  • 24.12.10. 1390.[V.26]. Кёнігсберг. Прадстаўнікі Жамойці абавязваюцца аказваць ваенную дапамогу Тэўтонскаму ордэну і свайму каралю Вітаўту, пры ўмове дазволу вольнага гандлю ў памежных землях Ордэна (d106).

  • 24.12.10. 1388.[XІ.12]. Коўна. Князь Літвы, пан Трокаў і Полацка Скіргайла абяцае захоўваць перамір'е паміж сваімі землямі і падданымі і Тэўтонскім ордэнам падчас сустрэчы на востраве на рацэ Дубісе і на працягу 14 дзён пасля завяршэння перамоваў (d105).

  • 24.12.10. 1388.XI.04. Тапёў. Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн абяцае прыслаць вялікага комтура, вялікага маршала і скарбніка Ордэна на сустрэчу з князем Літвы, панам Трокаў Скіргайлам, якая адбудзецца на востраве на рацэ Дубісе ў бліжэйшы дзень святога Марціна (11 лістапада), і гарантуе, што будзе захоўваць 14-дзённае перамір'е пасля сустрэчы (d104).

  • 23.12.10. 1388.[І.30]. Торунь. Прадстаўнікі Каралеўства Польскага на чале з Гнезненскім архіепіскапам Бадзантам і прадстаўнікі Тэўтонскага ордэна на чале з вялікім комтурам Конрадам фон Валенродам устанаўліваюць, што кароль Польшчы, вярхоўны князь Літвы Уладзіслаў (Ягайла) сустрэнецца з вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Конрадам Цёльнерам фон Ротэнштайнам у Торуні праз два тыдні пасля бліжэйшага Вялікдня, у нядзелю "Misericordia Domini" (12 красавіка 1388 г.) на месцы паміж сёламі Кострын і Чарнявіцы насупраць замка Златарыя; перамір'е паміж Літвой і Руссю (за выключэннем Жамойці) і Тэўтонскім ордэнам будзе працягвацца ад бліжэйшай нядзелі "Reminiscere" (23 лютага) да дня сустрэчы і далей яшчэ чатыры тыдні (да 10 мая 1388 г.) (d103).

  • 23.12.10. 1385.[XII.17]. [Месца не пазначана]. Комтур Мітавы Дзітрых фон Вайлбург дае гарантыю бяспекі і вольнага праезду купцам (з тэрыторыі ВКЛ) (d102).

  • 23.12.10. 1385.[V.23]. Востраў на рацэ Дубісе. Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн абяцае в.к.л. Ягайле, што будзе захоўваць з ім перамір'е на працягу васьмі дзён пасля завяршэння сустрэчы, прызначанай на востраве на рацэ Дубісе ў пярэдадзень бліжэйшага свята Цела Хрыстова (24 мая 1385 г.) (d101).

  • 23.12.10. 1385.[IV.23]. Кёнігсберг. Вялікі маршал Тэўтонскага ордэна Конрад фон Валенрод паведамляе в.к.л. Ягайле, што згодны на сустрэчу ў дзень Троіцы (21 мая) на востраве на рацэ Дубісе, гарантуе літоўскаму боку бяспеку і патрабуе такіх жа гарантый адносна сябе (d100).

  • 23.12.10. 1385.[IV.21]. Марыенбург. Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн паведамляе в.к.л. Ягайле, што згодны на сустрэчу ў дзень Троіцы (21 мая) на востраве на рацэ Дубісе, гарантуе перамір'е на 8 дзён да сустрэчы і на 8 дзён пасля яе, просіць Ягайлу прыслаць такі ж дакумент, на якім была б пячатка князя Скіргайлы (d099).

  • 23.12.10. 1384.[VI.14]. Марыенвердэр на рацэ Віліі. Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн абяцае дапамагаць князю Трокаў Вітаўту (у хрышчэнні Віганду) у вяртанні яго вотчыны; калі Вітаўт памрэ без нашчадка, то яго спадкаемцам стане брат Жыгімонт, пры ўмове, што павернецца да хрысціянства (d098).

  • 23.12.10. [1385.V.23]. [Востраў на р. Дубісе]. Вялікі кароль альбо князь літвінаў, пан і дзедзіч Русі Ягайла абяцае вялікаму магістру Тэўтонскага ордэна Конраду (Цёльнеру фон Ротэнштайну) захоўваць 8-дзённае перамір'е пасля завяршэння іх сустрэчы на востраве на р. Дубісе ў пярэдадзень бліжэйшага свята Цела Хрыстова (24 мая 1385 г.) (d097).

  • 23.12.10. 1384.[I.30]. Кёнігсберг. Князь Трокаў Віганд (Вітаўт), выгнаны з Літвы, перадаецца пад апеку Тэўтонскага ордэна, каб з яго дапамогай вярнуць сабе вотчыну; абяцае быць васалам Ордэна і адмаўляецца ад правоў на Жамойць, Селонію, Судовію (d096).

  • 22.12.10. 1386.[I.01]. Марыенбург. Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн абавязваецца дапамагчы князю Віганду (Вітаўту), сыну Кейстута, у адваяванні вотчыны (d095).

  • 22.12.10. 1382.[VII.06]. Бражола. Вярхоўны маршал Тэўтонскага ордэна Куна фон Гатштайн і комтуры Ордэна заключаюць перамір'е з каралямі Літвы Ягайлам і Скіргайлам, іх маці і іншымі братамі да дня Багародзіцы (15 жніўня альбо 8 верасня), абавязваючыся за гэты перыяд не ўступаць у зносіны з Кейстутам, яго сынамі і пасланцамі (d094).

  • 22.12.10. 1382.[X.31]. Востраў на р. Дубіса. Вярхоўны кароль Літвы Ягайла і яго брат князь Трокаў Скіргайла абяцаюць ваенную дапамогу Тэўтонскаму ордэну ў Прусіі і Лівоніі, не распачынаць вайну без ведама Ордэна, а пры прысылцы ў Літву (у рэгіёны за Вільняй) дапаможных войскаў Ордэна забяспечваць іх харчаваннем і фуражом (d091).

  • 22.12.10. 1382.[X.31]. Востраў на р. Дубіса. - Падазроны. - Вярхоўны кароль Літвы Ягайла і яго брат князь Трокаў Скіргайла па парадзе і згодзе сваёй маці вярхоўнай каралевы Літвы Ульяны і сваіх братоў перадаюць Тэўтонскаму ордэну ў Прусіі і Лівоніі землі, якія ляжаць паміж уладаннямі Ордэна на захад ад р. Дубісы, пачынаючы ад яе вытока да ўпадзення ў Нёман (d090).

  • 22.12.10. 1382.[X.31]. Востраў на р. Дубіса. Вярхоўны кароль Літвы Ягайла і яго брат князь Трокаў Скіргайла абяцаюць захоўваць мір з Тэўтонскім ордэнам у Прусіі і Лівоніі ад бліжэйшага Нараджэння Гасподняга і далей на працягу чатырох гадоў (з 1382.XII.25 да 1386.XII.25); абавязваюцца за гэты час прыняць хрысціянства (d089).

  • 22.12.10. 1380.[II.27]. Рыга. Магістр Лівоніі (Вільгельм фон Фрымерсгайм) пры пасярэдніцтве свайго пасла Германа заключае перамір’е з вялікім каралём Літвы Ягайлам і з Полацкай зямлёй да свята Пяцідзясятніцы (13 мая 1380 г.); перамір’е не распаўсюджваецца на князя Кейстута, яго землі і Жамойць (d087).

  • 22.12.10. 1380.[V.31]. Лес Даўдзішкі. Вярхоўны кароль Літвы Ягайла заключае мір з магістрам Тэўтонскага ордэна Вінрыхам фон Кніпродэ, абавязваючыся не дапамагаць свайму дзядзе Кейстуту альбо яго сынам, калі ў іх землі ўварвуцца войскі Ордэна (d085).

  • 22.12.10. [1350-1392]. [Дата і месца невядомыя]. Княгіня Ульяна (Аляксандраўна), жонка альбо ўдава в.к.л. Альгерда надае віцебскай царкве Івана Багаслова службу з зямлі Федароўшчына (d078).

  • 08.11.10. [1481].I.26. Вільня. Навасільскі і адоеўскі князь Міхаіл Іванавіч разам з братам князем Фёдарам Іванавічам і пляменнікам (братанічам) князем Іванам Васільевічам прысягаюць служыць каралю Польшчы, в.к.л. Казіміру і абгаворваюць умовы службы (d127).

  • 22.10.10. [1491].VI.10. Кобрын. Княгіня Фядора, удава кобрынскага князя Івана Сямёнавіча, пасля яго смерці згодна з яго воляй запісвае на памін душы мужа-нябожчыка Кобрынскаму манастыру Святога Спаса сяло Корчычы, дзесяціну ад млына на рацэ Кобрынцы, ад жыта, ад ярыны і дзве вольныя карчмы ў Кобрыне; на вечнасць (d125).

  • 14.09.10. [1378.I.30]. Рым. Папа Грыгорый XI дазваляе шляхетнаму мужу Аляксандру з Літвы, пану Камянца на Русі, заснаваць каталіцкую епархію (d082).

  • 14.09.10. 1374.II [альбо XI].07. Камянецкі замак. Князь і гаспадар Падольскай зямлі Юрый Карыятавіч са сваім братам князем Аляксандрам надае мяшчанам Камянца (Падольскага) вызваленне ад падаткаў на 20 (альбо 24 гады) і 200 (альбо 204) ланы зямлі (d081).

  • 14.09.10. [1374].VI.03. Бырлад. Літоўскі князь, ваявода і гаспадар Малдаўскай зямлі Юрый Карыятавіч надае свайму слузе, белаградскаму намесніку Якшы Літавару за верную службу і подзвігі супраць татар сяло Зуброўцы (d080).

  • 14.09.10. 1375.III.17. Смотрыч. Літоўскі князь, князь і гаспадар Падольскай зямлі Аляксандр Карыятавіч пацвярджае перадачу сваім братам Юрыям Карыятавічам млына і месца каля млына царкве Багародзіцы ў Смотрычы і манахам Дамініканскага ордэна (d079).

  • 12.09.10. [907.III.01 – 908.II.29]. [Каля Канстанцінопаля]. Князь Кіева, Русі і славян Алег заключае дагавор з цэсарамі Візантыйскай імперыі Львом і Аляксандрам аб міры, уплаце Візантыяй дані рускім гарадам Кіеву, Чарнігаву, Пераяслаўлю, Полацку, Растову, Любечу і іншым, і аб парадку прабывання рускіх купцоў у Візантыі (d073).

  • 12.09.10. [1373.X.23]. Авіньён. Папа Грыгорый XI паведамляе каралю Польшчы і Венгрыі Людовіку, што ён напісаў літоўскім князям ліст з заклікам прыняць каталіцтва, і просіць Людовіка спрыяць хрышчэнню літвінаў; лісты аналагічнага зместу дасланы яго жонцы каралеве Эльжбеце і апольскаму князю Уладзіславу (d072).

  • 12.09.10. [1373.X.23]. Авіньён. Папа Грыгорый XI паведамляе мазавецкаму князю Земавіту, што ён напісаў літоўскім князям ліст з заклікам прыняць каталіцтва, і просіць Земавіта спрыяць хрышчэнню няверных літвінаў, якія жывуць па суседстве з Мазовіяй (d071).

  • 12.09.10. [1373.X.23]. Авіньён. Папа Грыгорый XI заклікае в.к.л. Альгерда і яго братоў – князёў літвінаў Кейстута і Любарта прыняць каталіцтва разам са сваімі падданымі і накіроўвае да яго Дабрагоста, прэпазіта кракаўскага, капелана караля Польшчы і Венгрыі Людовіка (d070).

  • 18.07.10. [1289.V]. [Бярэсце]. Князь Мсціслаў устанаўлівае падатак на жыхароў г. Бярэсця за іх крамолу (d118).

  • 18.07.10. [1288.II.9-15]. [Месца не пазначана]. Князь Уладзімір Васількавіч запавядае сваёй жонцы княгіні (Вользе) горад Кобрын, сёлы Гародла, Садовае, Соміна і манастыр святых Апосталаў з сялом Беразовічамі (d117).

  • 18.07.10. [1288.II.9-15]. [Месца не пазначана]. Князь Уладзімір Васількавіч запавядае ўсю сваю зямлю і гарады і стольны горад Уладзімір свайму брату Мсціславу (d116).

  • 18.07.10. [1470].IV.03. Гародна. Кароль Польшчы, в.к.л. Казімір паведамляе трокскаму ваяводзе, маршалку земскаму Радзівілу Осцікавічу, што яму скардзіліся віленскія яўрэі: пры в.к.л. Вітаўце, в.к.л. Жыгімонце (Кейстутавічы) і пры самім в.к.л. Казіміры яны плацілі толькі палову серабшчызны, а другую палову плаціла места Віленскае па Лебедны мост; то гэты парадак няхай захоўваецца (d115).

  • 18.07.10. 1432.IX.23. Трокі. В.к.л. Жыгімонт (Кейстутавіч) вызваляе месцічаў Вільні, "ляхаў" і "русь" па даўняму звычаю ад уплаты мыта і гандлёвых падаткаў на ўсёй тэрыторыі ВКЛ - у Луцку, Кіеве, у Падольскай зямлі, у Смаленску, Бярэсці, Новагарадку, Менску, Коўне і ў іншых землях, навечна (d114).

  • 17.07.10. [1457 альбо 1472].VI.05. [Крожы]. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч дае Гетконту па яго просьбе зямлю Даўгонта, які ўцёк да немцаў, і зямлю Эйторта, які помер без нашчадкаў (d113).

  • 17.07.10. [1449-1478]. [Месца не пазначана]. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч па распараджэнні в.к.л. Казіміра дае Набуту чалавека Дыргела, не путнага і не кунічнага (d112).

  • 17.07.10. [1441].IV.14. Вільня. В.к.л., каралевіч Казімір загадвае старасце Жамойці Кантоўту, каб даў Набуту па яго просьбе трох чалавек блудзячых: Некя, Кеча і Сукінта (d111).

  • 09.07.10. [1449-1478]. [Месца не пазначана]. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч пацвярджае Волю валоданне чалавекам Мядуцем. (d110).

  • 09.07.10. [1449-1478]. [Месца не пазначана]. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч пацвярджае Гінівойну валоданне чалавекам Відзейматам (Відзейкам), якога в.к.л. Вітаўт надаў яго бацьку Гедзівілу (d109).

  • 09.07.10. [1443].XII.21. Вільня. В.к.л., каралевіч Казімір загадвае старасце Жамойці Кезгайлу, каб даў Гівіну пустую зямлю Гоўдзікаву (d108).

  • 07.07.10. [1442].II.14. Трокі. В.к.л., каралевіч Казімір загадвае старасце Жамойці Кезгайлу, каб даў Уківінусу ў Медніцкай воласці чалавека Нікаса, да волі. (d093).

  • 24.04.10. [1486].V.26, индикт 4. Крожы. Стараста Жамойці, кашталян віленскі Ян Кезгайлавіч выносіць вырак па справе Шэбы (Занжэяча): яго ў караля прасілі як вялдомага, але Шэба пры першых в.к.л. служыў конную службу на вайне, то і цяпер няхай служыць; пра таго ж чалавека гл. d086 (d088).

  • 22.04.10. [1457 альбо 1472].XII.16. Крожы. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч надае Шэбу Занжэечу зямлю нябожчыка вялдомага чалавека Стунгіса, які раней быў за ім (d086).

  • 22.04.10. [1424].VI.15. Лаўрышаўскі манастыр. Навагрудскі намеснік Петраш Мантыгірдавіч, па загаду в.к.л. Вітаўта, выносіць вырак па справе паміж Лаўрышаўскім манастыром і людзьмі вялікага князя, падзяліўшы паміж імі ўгоддзі (d083).

  • 04.04.10. [1492, альбо 1507, альбо 1522].VIII.02. Крожы. Стараста Жамойці Станіслаў Янавіч дазваляе падданаму Крожскай воласці Юрыю Якубовічу ажаніцца з Даротай, малодшай дачкой нябожчыка Юрыя Даўгялавіча, і ўзяць трэцюю частку вотчыны Юрыя Даўгялавіча (d077).

  • 04.04.10. [1484].III.10. Крожы. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч выносіць вырак са справе Войдзюса, Мійжы, Жука і Станіюша, што яны не павінны рабіць паседзі (стацыі) цівуну і намесніку, а толькі служыць вялікаму князю конную службу (d076).

  • 04.04.10. [1445-1447]. [Месца не пазначана]. Стараста Жамойці Кезгайла, па распараджэнні в.к.л. Казіміра, дае баярам Цвярской воласці: Арбшу - чалавека Супрыгаса, Відойду - чалавека Дарга, Люпу - чалавека Наўдалека (d075).

  • 04.04.10. [1449-1485]. [Месца не пазначана]. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч выносіць вырак па справе Мінамонта, які быў абвінавачаны ў незаконным дзяржанні чалавека-кунічніка; устаноўлена, што яшчэ Кезгайла, калі ўпершыню быў старастам Жамойці, па распараджэнні в.к.л. Вітаўта, даў бацьку Мінамонта Клаўзгайлу чалавека-кунічніка Міжыка, а сын гэтага Міжыка Трумпа цяпер застаецца ў Мінамонта; то няхай і далей застаецца, бо наданне даўняе (d074).

  • 29.03.10. [Пасля 1341 альбо пасля 1366]. [Дата і месца не пазначаны]. Князі Кейстут і Любарт дазваляюць жыхарам Таруня ездзіць гандляваць у Луцк праз Дарагічын, Мельнік і Бярэсце (d069).

  • 29.03.10. [1401.II.24]. Трокі. Князь Юрый Доўгаўд абяцае, што калі в.к.л. Вітаўт памрэ раней за польскага караля, то ён не будзе шукаць іншага гаспадара, апроч польскага караля Уладзіслава (Ягайлы) і Кароны Польскай (d068).

  • 29.03.10. 1401.[II.24]. Трокі. Князь Юрый Міхайлавіч з братам Андрэем абяцаюць, што калі в.к.л. Вітаўт памрэ раней за польскага караля, то не будуць шукаць іншага гаспадара, апроч польскага караля Уладзіслава (Ягайлы) і Кароны Польскай (d067).

  • 28.03.10. 1450.III.18. Кіеў. Фальсіфікат. Гаспадар Кіеўскіх зямель Раман Алізар Ваўчкевіч, старэйшы брат Алізара Шыловіча, складае тэстамент, адпісваючы сваю рухомую і нерухомую маёмасць жонцы Аўдоцці Загароўскай, сыну Васілю і іншым асобам (d066).

  • 28.03.10. [1490, альбо 1505, альбо 1520].V.02. Бярэсце. Зямянін Берасцейскага павету Міхалка Хоміч прадае Мелянцею Супруновічу поле і палову дубровы, сваю вотчыну, якую купіў яго дзед Стэцка ў зямяніна Яцка Грынковіча, побач з Бярэсцем, па абодва бакі ад Чарнеўскай дарогі; з гэтай вотчыны Мелянцей Супруновіч мае служыць ваенную службу, калі паклічуць (d065).

  • 20.03.10. [1490, альбо 1505, альбо 1520].V.13. Крожы. Стараста Жамойці Станіслаў Янавіч (Кезгайла) выносіць вырак па справе Кацярыны Вісвойнавай Анаровіча: паколькі Вісвойн быў шляхцічам, то яго і Кацярыны дачкі Апранка і Талюша застаюцца на яго вотчыне; іх мужы Мішэйка і Міхаіл служаць з той вотчыны тую ж службу, што Вісвойн; цешчу сваю Кацярыну даглядаюць да яе смерці.

  • 20.03.10. [1456, альбо 1471, альбо 1486].XI. Гародна. (В.к.л.) Казімір паведамляе жамойцкаму старасце Яну Кезгайлавічу, каб даў Ануру чалавека ў Жамойці (у больш раннім дакуменце d059 Aнур названы Енюрам).

  • 19.03.10. [1465].III. Кіеў. Князь Сямён Аляксандравіч надае свайму слузе князю Юрыю Барысавічу селішча Серакоў з усім, што да яго належыць.

  • 19.03.10. [1468].V.15. [Месца не пазначана]. Жытомірскі стараста Жыгімонт Індрыхавіч і яго жонка Ганна надаюць свайму слузе Сенку сяло Грыдкаў з усімі ўгоддзямі, за службу.

  • 19.03.10. 1411 [альбо 1401]. Кіеў. Фальсіфікат. Кіеўскі князь і дзедзіч Аляксандр Уладзіміравіч пацвярджае наданне свайго бацькі нябожчыка Уладзіміра (Альгердавіча), зацверджанае в.к.л. Вітаўтам, царкве святога Мікалая ў Кіеве і айцам-дамініканцам: мыта, памернае, ворыўнае, дварэц на Заднім Сырцу і ўрочышча Хлапач, якімі валодала дзяўчына па імені Бесава Баба; на вечнасць.

  • 14.03.10. [1438].IX.03. Дарсунішкі. В.к.л. Жыгімонт Кейстутавіч загадвае жамойцкаму старасце Кантоўту, каб ён даў Енюры зямлю Шырэйкаву, якую той прасіў як пустую.

  • 14.03.10. [1491].IX.03. Крожы. Cтараста Жамойці Станіслаў Янавіч (Кезгайла) перадае Сакшы зямлю вялікакняжацкага чалавека Гедміна, з якой Сакша мае служыць службу як са сваёй вотчыны.

  • 07.03.10. 1385.[VIII.14]. Крэва. Вялікі князь літвінаў, дзедзіч Русі Ягайла пацвярджае ўмовы шлюбу на каралеве Польшчы Ядвізе і дынастычнага саюзу паміж ВКЛ і Польшчай, прапанаваныя раней пасольствам ВКЛ у Польшчы і Венгрыі.

  • 26.02.10. 1433.[III.22]. Віцебск. Князі і баяры Рускіх зямель Яраслаў Лінгвенавіч; Андрэй Міхайлавіч; Іван Сямёнавіч; луцкі (?) ваявода Міхаіл Іванавіч; смаленскі стараста Іван Пуцята Сямёнавіч; Андрэй Дзмітрыевіч, Валодка Сарадавіч (?); падольскі стараста Фёдар Нясвіцкі; Івашка Манівідавіч; бранскі стараста Юрша Іванавіч; мезенскі стараста Рыгор Пратасій; Георгій Бутрус; віцебскі стараста Міхаіл Георгіевіч; полацкі стараста (?) Васіль Доўгар Дзмітрыевіч; маршалак Георгій Падковіч (?) і смаленскі маршалак Аляксандр паведамляюць Базельскаму сабору, што князь Баляслаў Свідрыгайла з'яўляецца законна выбраным вялікім князем літоўскім пасля смерці Вітаўта; пішуць пра крыўды, які чыніў Свідрыгайле князь Жыгімонт Кейстутавіч.

  • 20.02.10. [1468].V.02. Крожы. Cтараста Жамойці Ян Кезгайлавіч перадае Янушу зямлю, якой валодаў нябожчык Віркета, каб з гэтай зямлі не гублялася служба; а дочкі Віркеты застаюцца на яго вотчыне.

  • 20.02.10. [1486].II.27. Крожы. Кашталян віленскі, стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч вызваляе путнага чалавека Мічуса Унвойнавіча і яго брата ад новых падаткаў.

  • 20.02.10. [1488, альбо 1503, альбо 1518].V.16. Крожы. Стараста Жамойці Станіслаў Яновіч (Кезгайла) на падставе граматы в.к.л. Жыгімонта Кейстутавіча вызваляе братоў Ядата і Пятра ад цяглай службы, бо яны з'яўляюцца баярамі, а не простымі людзьмі.

  • 14.02.10. [1435].VII.10. Трокі. В.к.л. Жыгімонт Кейстутавіч загадвае жамойцкаму старасце Мантоўту, каб ён даў па аднаму чалавеку жамойцкім людзям, якія былі пералічаны ў больш ранняй грамаце, адпраўленай жамойцкаму старасце Гайліміну (гл.: d052); а менавіта каб далі Перавойну чалавека Шніркшацівіча.

  • 14.02.10. [1431-1432].IX.29. Каля ракі Нёман на Крыкшцянах. Вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч загадвае жамойцкаму старасце Пайлыміну (Гайліміну), каб ён даў па аднаму чалавеку жамойцкім людзям: Перавойну, Генбуту, Прышмонту, Слуцінту, Клаўскайлу, Прышкінту, Скаўдзірду, Віляшу, Сцябуцю, Канцюне, Арвіду і іншаму Арвіду.

  • 29.01.10. [1389-1394]. Вільня. Князі Дзмітрый (Альгердавіч), Міхаіл Яўнутавіч, Альгімонт і Аляксандр Патрыкеевіч, а таксама шэраг баяр, у тым ліку Манівід (Монтвіл) Памікудавіч (Кайлікінавіч?), баярын вялікага князя Скіргайлы, і Сургіла (Сурвіла), брат Мінігайлы, паручаюцца за Братошу (Барташа) Кайлутавіча.

  • 29.01.10. [Паміж 1389 і 1402]. Месца не пазначана. Князь Альгімонт, князь Іван Гарадзецкі, князь Глеб Дзмітрыевіч і князь Ян Буконтавіч, кракаўскі кусташ, паручаюцца перад каралём Польшчы (Уладзіславам Ягайлам) за Жедзівуда (Івана Жедзівіда), (сына) князя Фёдара Вясны.

  • 24.01.10. 1388.XII.16. Маладзечна. Князь Дзмітрый Альгердавіч прыносіць прысягу вернасці каралю Польшчы Уладзіславу (Ягайле), яго жонцы каралеве Ядвізе, іх дзецям і Кароне Польскай, абяцаючы адмовіцца ад "слюбу" - прысягі, дадзенай вялікаму князю маскоўскаму Дзмітрыю Іванавічу.

  • 24.01.10. 1264 [альбо 1263].[XII.28]. Рыга. Князь Гердзень заключае мірны дагавор паміж магістрам Лівонскага ордэна (Конрадам фон Мандэрнам) і Рыжскім гарадскім саветам, з аднаго боку, і Полацкам і Віцебскам, з другога боку; пацвярджае пераход да Лівонскага ордэна Латгальскай зямлі, аддадзенай Ордэну паводле граматы князя Канстанціна; Ордэн адступаецца ад прэтэнзій на Рускую зямлю, якая належыць Полацку; рэгламентуюцца ўмовы ўзаемнага гандлю і падсуднасці немцаў, якія прыязджаюць у Полацкую зямлю, і палачан і віцяблян, якія прыязджаюць у Рыгу і на Гоцкі бераг.

  • 24.01.10. 1379.[IX.29]. Трокі. Вялікі князь літоўскі Ягайла і князь трокскі Кейстут заключаюць мірны дагавор на тэрмін 10 гадоў з магістрам Тэўтонскага ордэна Вінрыхам фон Кніпродэ.

  • 13.01.10. 1383.[IV.15 альбо 18]. Вільня. Вялікі кароль Літвы Ягайла і Скіргайла дазваляюць купцам горада Любліна гандляваць у сваіх землях.

  • 13.01.10. 1385.[IV.17]. Кракаў. Падольскі князь Канстанцін (Карыятавіч) дазваляе мяшчанам горада Кракава гандляваць у сваіх землях.

  • 13.01.10. 1375.[IV.02]. Кракаў. Падольскі князь Аляксандр (Карыятавіч) дазваляе мяшчанам горада Кракава гандляваць у сваіх землях.

  • 08.01.10. 1367.[XI.07]. Рыга. Магістр Лівонскага ордэна Вільгельм фон Фрымерсгейм і ландмаршал Лівонскага ордэна Андрэас фон Штэнберг завяраюць дагавор, заключаны з каралямі Летовіі Альгердам і Кейстутам; з літоўскага боку перамовы вялі князі Уладзімір Альгердавіч, Сцірпейка, Войшвілт і Кейстут; дамоўлена аб устанаўленні буфернай зоны на мяжы Лівонскага ордэна і ВКЛ, па рацэ Дзвіне, у гэтай зоне не могуць праходзіць "разбойнікі" (latrunculi) з абодвух бакоў, а толькі могуць праходзіць правіцелі Лівонскага ордэна і ВКЛ са сваімі войскамі.

  • 08.01.10. 1377.IX.[29]. Буда. Кароль Венгрыі, Польшчы і Далмацыі Людовік паведамляе Францыску Карары: 1) пра выгнанне Юрыя Белзскага з яго княства; 2) пра смерць Альгерда; 3) пра тое, што старэйшы сын Альгерда Фёдар перайшоў пад уладу Польшчы, калі в.к.л. стаў яго малодшы брат Ягайла; 4) пра тое, што князі Падолля Аляксандр і Барыс перадалі свае ўладанні (11 замкаў) у лен Венгрыі; 5) пра тое, што васалам Людовіка стаў літоўскі князь Любарт (Lunardum); 6) пра тое, што ў палон да Людовіка трапіў сын Кейстута.

  • 19.12.09. 1387.[II.20]. Вільня. Кароль Польшчы, найвышэйшы князь літоўскі Уладзіслаў (Ягайла) надае шэраг правоў і вольнасцей рыцарам і баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцтва: ім дазволена без перашкод распараджацца сваёй маёмасцю; у кожнай кашталяніі альбо павеце ВКЛ па польскаму ўзору прызначаны суддзя і юстыцыярый для выканання судовых выракаў; каталіцкай шляхце дазволена вольна выдаваць дачок і сваячак замуж; рэгламентаваны пытанні наследавання маёмасці ўдовамі; каталіцкая шляхта вызвалена ад дзяржаўных прац за выключэннем будаўніцтва альбо рамонта замкаў; шляхта за свой кошт павінна ўдзельнічаць у ваенных паходах, а ўсе дарослыя мужчыны ўдзельнічаюць у праследаванні ворага, якое завецца традыцыйна "пагоняй".

  • 19.12.09. 1390.[V.15]. Вільня. Кароль Польшчы, найвышэйшы князь літоўскі Уладзіслаў (Ягайла) надае Віленскаму кафедральнаму касцёлу і яго капітуле вёску Панары з угоддзямі так жа, як ёю валодаў в.к.л. Альгерд, ез на рацэ Віліі з дзесяцінай рыбы, дзесяціну збожжа ў Нямежы, дванаццаць пудоў воску з двара Віленскага замка, з абавязкам кожны дзень служыць імшу за яго душу.

  • 13.12.09. [1372.VII]. [Месца не пазначана]. В.к.л. Альгерд з братам вялікім князем Кейстутам і вялікі князь смаленскі Святаслаў Іванавіч заключаюць з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам і яго братам князем Уладзімірам Андрэевічам перамір'е ад "Гаспожына загавення" (31 ліпеня) да Дзмітрыева дня (26 кастрычніка).

  • 12.12.09. [1436].XI.03, лета 6900, індыкт 15. Перамышль. Вялікі князь Свідрыгайла Альгердавіч надае свайму слузе Федзьку Вайніловічу за верную службу Новае Сяло ў Гарадзецкім (Давыд-Гарадоцкім) павеце, Забалоцце, зямлю Туровіча ў Вялемічах, а ў Ольшах зямлю Рудніца з усімі ўгоддзямі, на вечнасць; а зямлю гэту раней трымаў Радзівіл, які здрадзіў і выдаў свайго гаспадара князя Мітку Давыдавіча князю Жыгімонту Кейстутавічу.

  • 12.12.09. [1470 альбо 1471].II.09, лета 6978, індыкт 3, луна 4. [Месца не пазначана]. Падазроны. Княгіня Ганна, удава князя Свідрыгайлы, надае свайму слузе Ленцу Васільевічу і яго братанічу (пляменніку) Фальцу служэбную зямлю; з гэтай зямлі яны павінны служыць конную службу, не даючы ніякіх данін, на вечнасць.

  • 12.12.09. [1470].IV.08, лета 6978, індыкт 3. [Месца не пазначана]. Княгіня Ганна, удава князя Свідрыгайлы, надае свайму слузе Воласу Лаўчыле зямлю Лютчыча; ён павінен служыць з той зямлі конную службу, як раней служылі Дзядзера і Асташка, на вечнасць.

  • 12.12.09. [1471].III.02, лета 6979, індыкт 4, луна 6. Дварэц. Княгіня Ганна, удава князя Свідрыгайлы, вызваляе свайго слугу Даніла Барачэвіча ад валаснога абавязку хадзіць у заставу ("на сторожу") да горада Гарадка (Давыд-Гарадка); ён павінен служыць коннай службай, на вечнасць.

  • 06.12.09. [1427].VIII.03, лета 6935, індыкт 5. Цвер. Вялікі князь цвярскі Барыс Аляксандравіч заключае мірны дагавор з в.к.л. Вітаўтам.

  • 06.12.09. [1433-1439].XII.14, індыкт 10. Вільня. В.к.л. Жыгімонт Кейстутавіч паведамляе віленскаму ваяводу Доўгірду, што даў віленскаму падканюшаму Яньку чатырох чалавек у Рудомінскай воласці на рацэ Мерачы: Бутковіча, Ваўчковіча, Нарэйку Віцевіча і Васільца.

  • 05.12.09. [1470].VI. [Кіеў]. Намеснік Кіеўскай Сафійскай кафедры Мануіл звяртаецца да кіеўскага отчыча князя Сямёна Алелькавіча з просьбай абараніць маёнткі мітраполіі, Кіева-Пячэрскага манастыра і Уздзвіжанскай царквы з людзьмі Мігалчычамі, Калянчанамі, селішчам Макалевічамі ад уступлення ў іх паноў Васіля Радуліча і яго братаніча Івана.

  • 05.12.09. [1492].V.31. Слуцк. Княгіня Ганна, удава князя Міхаіла Аляксандравіча, разам з сынам князем Сямёнам Міхайлавічам надае архімандрыту Слуцкага манастыра Святой Троіцы Макарыю сяльцо Драбышоўскае, на вечнасць.

  • 05.12.09. [1492].IV.10. Слуцк. Княгіня Ганна, удава князя Міхаіла Аляксандравіча надае Слуцкаму манастыру Святой Троіцы даннага чалавека Івана Козіча, які не мае права адысці з-пад манастырскай падначаленасці.

  • 05.12.09. [1488].XI.17. Слуцк. Княгіня Ганна, удава князя Міхаіла Аляксандравіча, разам з сынам Сямёнам Міхайлавічам, надае манастыру Святой Троіцы мельніка Семенца на Лакнейскі стаў, таксама прыданы манастыру.

  • 02.12.09. [1387-1392.VII]. [Месца не пазначана]. Князі Міхаіл Еўнутавіч, Васіль Міхайлавіч, Іван і Юрый Гарадзецкія і іншыя князі і баяры паручаюцца перад вялікім князем Скіргайлам за Грыдку Канстанцінавіча.

  • 01.12.09. 1488.VII.16. Пінск. Княгіня Марыя, удава князя Сямёна Аляксандравіча (Алелькавіча), разам з сынам Васілём вызваляюць баярына Зіноўя Лозіча, пасаджанага на служэбнай зямлі, ад падаткаў і павіннасцей.

  • 01.12.09. [1450-1469].VIII.08. Пінск. Князь Юрый Сямёнавіч надае з сяла Дружыловічы Пінскага павета, якое выслужыў у караля Казіміра, Дружыловіцкай царкве святога Міколы чалавека Ігната і яго брата ў Аполлі, дзесяціну з Дружыловічаў, зямлю ў Дастоеве, тры вядры мёду ў Моталі і два вядры мёду ў Давячоравічах.

  • 30.11.09. [1286-1307]. [Рыга]. Рыжскі гарадскі савет скардзіцца віцебскаму князю Міхаілу Канстанцінавічу на тое, што ён дазволіў сабе шматлікія злоўжыванні ў адносінах да рыжскіх гандляроў, у тым ліку Фрыдрыха, Герлаха, Ільбранта, рабуе іх тавары, парушае старыя мірныя дагаворы.

  • 29.11.09. [1443.III.01 - VIII.31]. Мсціслаўль. Князь Юрый Лінгвеньевіч, яго жонка Соф'я і сын Іван пацвярджаюць фундуш свайго бацькі князя Сямёна Лінгвена манастыру святога Ануфрыя на рацэ Напоце; а яшчэ надаюць манастыру сёлы Галоўчына, Калеснікаўскае, Сельца, Камаровічы; вызначаюць судовую прыналежнасць манастыра і парадак разгляду спраў.

  • 26.11.09. [1359].I.05. Вільня. Фальсіфікат першай паловы XIX ст. В.к.л., рускі, дзедзіч Крэўскі, Віцебскі, Полацкі і іншых зямель Альгерд дазваляе, каб харужыя ў харужствах ВКЛ выконвалі судовыя абавязкі крэваў, якія з-за адсутнасці альбо з-за вялікай адлегласці не могуць судзіць усе справы паміж гаспадарскімі зямянамі.

  • 24.11.09. [1488].VII.29. Пінск. Княгіня Марыя, удава князя Сямёна Аляксандравіча (Алелькавіча), разам з сынам Васілём Сямёнавічам надаюць Пінскаму войту Пятру Мацковічу ніву паміж Крайнавіцкай і Запольскай дарогамі і востраў з балотам, на вечнасць.

  • 24.11.09. [1492].VII.03. Пінск. Княгіня Марыя, удава князя Сямёна Аляксандравіча (Алелькавіча), разам з сынам Васілём Сямёнавічам надаюць маёнтак пану Міхну Сянковічу Пачапоўскаму, пяць даннікаў у Ляхавічах і чалавека Чачковіча ў Купяцічах, на вечнасць.

  • 24.11.09. [Каля 1352.IX]. [Месца не пазначана]. Князі Яўнут, Кейстут і Любарт, Юрый Нарымунтавіч і Юрый Карыятавіч, дзейнічаючы таксама ад імя вялікага князя Альгерда, Карыята, Патрыкея і іх сыноў, заключаюць перамір'е з каралём Польшчы Казімірам, з Земавітам і яго братам Казімірам Мазавецкім.

  • 22.11.09. [1455].XI. Мсціслаўль. Князь Юрый Лінгвеньевіч надае за службу баярыну Варанцу ў Мсціслаўскім павеце сяло Грыдкава і Нарычына, садоўніка Ваўковіча і Васільца, а ва Мгліне Манюкову зямлю; а сваіх людзей баярыну Варанцу судзіць самому.

  • 20.11.09. [1440-1446].VIII.31. Пуня. В.к.л., каралевіч Казімір паведамляе Камянецкаму намесніку Пацу, што перадае Галімонту Узвод, які раней трымалі Ліска з братам.

  • 20.11.09. [1475].VI.03, индиктъ 8. Бярэсце. Кароль Польшчы, в.к.л. Казімір паведамляе маршалку, Гарадзенскаму намесніку Станьку Судзівоевічу, што перадаў Гарадзенскаму ключніку Ваську Аляксандравічу зямлю, якую трымаў нябожчык Ясуд Радунец; а ўдава Ясуда, атрымаўшы ад Ваські Аляксандравіча 10 коп грошай, мае ісці на вотчыну Ясуда ў Радунь.

  • 19.11.09. [1440-1442].VIII.17. Навагрудак. В.к.л., каралевіч Казімір паведамляе Пінскаму намесніку Юрыю, што пацвярджае Мікалаю Сырапяту сяло ў Пінску і ўсё да яго належачае, што ён трымаў пры в.к.л. Жыгімонце Кейстутавічы.

  • 19.11.09. [1432-1436].XII.31, индиктъ 10. Трокі. В.к.л. Жыгімонт Кейстутавіч паведамляе Пінскаму намесніку Андрэю, што даў Мікалаю Ляху (Сырапяту) палову даннікаў Палкоўскіх Ляхавічаў, якіх ён прасіў; а палова тых даннікаў няхай плаціць дань в.к.л.

  • 18.11.09. Храналагічныя табліцы: Індыктавы лік (ад 1 верасня 5509 г. да н.э.); летазлічэнне ад стварэння свету паводле сакавіцкага, ультрасакавіцкага і вераснёўскага стыляў; заходнееўрапейскі індыктавы лік (студзеньскі).

  • 16.11.09. [1406].X.09. Віцебск. Грыдка Дружыловіч абяцае не ўступацца ў зямлю і людзей, якія яго бацька Андрэй Дружыловіч надаў манастыру Святой Багародзіцы; узамен на гэта полацкі епіскап Феадосій упісаў род Грыдкі Дружыловіча ў суботнік (паменнік).

  • 15.11.09. Пожалование князя Ивана Юрьевича и княгини Ульяны Мстиславской Троицкой церкви (1463/1464).

  • 14.11.09. Грамота в.к.л. Казимира об освобождении могилевских панцырных бояр (Иллиничей) от податей (1447-1492).

  • 14.11.09. Приказ в.к.л. Казимира могилевскому наместнику, чтобы не облагал Иллиничей пошлинами с земли Семенчинской (вторая половина XV века).

  • 14.11.09. Пожалование князя Михаила Пьструча Ивановича Свято-Троицкому монастырю на Головли (1454/1455).

  • 08.10.09. Пожалование князю Скиргайлу Ольгердовичу Трокской, Менской, Полоцкой и других земель (28 апреля 1387 г.). Транслитерация по факсимиле в книге: Сахаров И.П. Образцы древней письменности, снимки судебного письма русского, литовско-русского и малорусского (XII - XVIII вв.). СПб., 1841. Таб. 13, № 15.

  • 22.09.09. Каталог книг "Ordensfolianten" из бывшего Кенигсбергского тайного архива.

  • 08.08.09. Две моих публикации по истории ВКЛ:

    Ліцкевіч А.У. Выбар на стагоддзі. Малавядомыя дакументы 1569-1577 гадоў па гісторыі Люблінскай уніі // Беларуская думка. 2009, № 7. С. 60-65 [публікацыя дакументаў А. Валовіча, Ф. Кміты і С. Баторыя] || DJVU, 430 kb.

    Лицкевич О.В. Православное крещение Ягайло и проект Литовско-Московского династического союза 1376-1377 гг. // Інтэграцыйныя працэсы ў гісторыі краін Усходняй Еўропы: Матэр. Міжнародн. навук. канф., Мінск, 19-20 ліст. 2008 г. / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; рэдкал.: А.А. Каваленя (гал. рэд.), М.К. Кошалеў [і інш.]. Мн., 2008. С. 131-147 || DJVU, 365 kb.

  • 09.05.09. Мемориал Витовта ("Dis ist Witoldes sache wedir Jagaln und Skargaln"). 1390 || Единственный список: Берлин. Geheimes Staatsarchiv Preußischer Kulturbesitz. Сигнатура XX. HA, OF, Nr. 1b, листы 22b - 24b. Перевод на белорусский язык сделан по изд.: Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. Leipzig, 1863. S. 711-714. Публикуется по изд.: Ліцкевіч А.У. "Мемарыял Вітаўта" – першая хроніка Вялікага княства Літоўскага // Беларуская думка. 2009. № 2. С. 92-96. PDF, 500 kb. Электронная версия: 2009.

  • 13.02.09. Книга о Таоудале рыцери || Перевод на старобелорусский язык произведения Tungdali visio (XII в.) о схождении ирландского рыцаря Тундала в ад. Перевод был известен в единственном списке середины XVI в. из библиотеки Красинских (собрание Свидзинского, № 408). Рукопись погибла в Варшаве в 1944 году. Большие выдержки из перевода процитированы в статье: Brückner A. Die Visio Tundali in bömischer und russischer Übersetzung // Archiv für slavische Philologie. Bd. 13. Berlin, 1890. S. 199-212. Размещаем ее здесь в архиве RAR, сканы страниц взяты в электронной библиотеке Google Books. Скачать, 720 kb.

  • 13.02.09. Документ послов Королевства Польского, которым они гарантировали великому князю литовскому Ягайле Ольгердовичу, что он избран польским королем и возьмет в жены польскую королеву Ядвигу (Волковысск, 11 января 1386 г.) || Оригинал хранится в Музее Чарторыйских в Кракове, dok. № 195. Перевод на белорусский язык опубликован в изд.: Ліцкевіч А.У. Крэва: саюз і разрыў цывілізацый // Беларуская думка. 2008, № 4. С. 91.

  • 04.02.09. Вкладная запись князя Василия Михайловича и его жены Василисы в пользу церкви Святой Богородицы в Друцке (XIV в.) || Текст размещен на л. 188 об. так называемого "Друцкого евангелия апракос" из собрания М.Н. Тихомирова, в 1960-х годах переданного Сибирскому отделению Российской академии наук. Транслитерация сделана по факсимиле в изд: Друцк летапісны. Друцкае евангелле. Мн., 2001. С. 270.

  • 04.02.09. Транслитерация надписи на кресте преподобной Евфросинии, княжны полоцкой || По изд.: Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края. С высочайшего соизволения издано при Министерстве внутренних дел П.Н.Батюшковым. С одной хромолитографией, 99 гравюрами и картой. СПБ., 1890. С. 41.

  • 04.02.09. Летописная повесть про монашеский постриг княгини Рогнеды (Анастасии), дочери полоцкого князя Рогволода || Текст включен в состав так называемого Тверского летописного сборника, который хранится в Российской национальной библиотеке (собрание Погодина, № 970). Сборник переписан белорусской скорописью начала XVII в., принадлежал в свое время киевскому чашнику Захару Боженецкому. Публ. по изд.: Полное собрание русских летописей. Т. 15. Летописный сборник, именуемый Тверскою летописью. СПб., 1863. Стлб. 112-113.

  • 04.02.09. Сообщение древнескандинавской "Саги про крещение" о церкви Иоанна Крестителя, которая существовала в Полоцкой земле около 1000 года || По изд.: Древнерусские города в древнескандинавской письменности. Тексты, перевод, комментарии / Сост. Г.В. Глазырина, Т.Н. Джаксон. М., 1987. С. 102-103.

  • 30.11.08. Документы об основании Туровской (1005) и Смоленской (1136) епархий; "Свиток Ярославль" для Полоцкой епархии.

  • 17.11.08. Чудеса святого Николая в Лукомле (конец XIV в.) || По изд.: Тихомиров М.Н. Описание Тихомировского собрания рукописей. М., 1968. С. 191-192. Список из сборника "Жития святых". Сибирское отделение РАН. Собр. Тихомирова. № 309, лл. 171 об. - 172 об.

  • 06.10.07. Документы по истории ВКЛ XIV - XVI вв. в архиве Посольского приказа Московского государства (по описи 1626 г.): Грамоты; "Книги литовские"; "Столпы литовские"; "Рознь литовская". По изд.: Опись архива Посольского приказа 1626 года / Подгот. В.И. Гальцов; под ред. С.О.Шмидта. Ч. 1. М., 1977. Сс. 32-37; 84-111; 228-235; 289-291; 346-347. - DJVU, 0,9 mb.

    Ліцкевіч А. Літвін Хаджы Хасроў з Полацка - персідскі дыпламат XVI стагоддзя // Спадчына. 2006, № 2. С. 68 - 80 || DJVU, 328 kb.

    Ліцкевіч А. Распараджэнні Жыгімонта Аўгуста адносна ўласных гаспадарскіх (вялікакняскіх) маёнткаў пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. (два дакументы з 52-й Кнігі запісаў Метрыкі ВКЛ) // Metriciana. Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага княства Літоўскага. Т. 3. Мн., 2004. С. 35 - 56 || DJVU, 556 kb.

  • 28.07.07. Кроме 560 книги, в каталог Метрики добавлены библиографические сведения о новых изданиях книг: 46, 523 (литовское издание), 556, 567, 594.

  • 19.05.07. Первая и вторая книги записей Литовской метрики (РГАДА, ф. 389, оп. 1, кн. 1 и 2). По изд.: Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. М., 1915. Приложение, с. 325-473 (публикация С.К.Шамбинаго). - Файл DJVU, 3 mb.

  • 19.05.07. Архангельский список "Летописца великих князей литовских". По изд.: Бугославский Г. Сокращенная литовская летопись начала XVI в. // Смоленская старина. Вып. 1, ч. 2. Смоленск, 1911. С. 1-19. – Эл. версия: О.Лицкевич, 2007.

  • 17.12.06. Новая версия каталога ссылок на электронные книги: A | B | C | D - E | F - H | I - K | L - N | O - R | S - T | U - Z | А | Б | В | Г | Д | Е - Ж | З - И | К | Л | М | Н | О - П | Р | С - Т | У - Х | Ц - Я | Рукапісы

  • 18.06.06. Лицкевич О. Описание книг московского происхождения, находившихся в XVII – XVIII веках в составе Метрики Великого княжества Литовского.

  • 23.05.06. Лицкевич О. Происхождение фамилии Лицкевич - статья.

  • 06.12.04. Письменные источники по истории Люблинской унии 1569 г.

  • 29.11.04. Сказание о Мамаевом побоище - старобелорусская обработка. || По изд.: Шамбинаго С.К. Повести о Мамаевом побоище // Сборник отделения русского языка и словесности Императорской академии наук. Т. 81, № 7. СПб., 1906. Приложение, с. 168-190. || По рукописи Имп. публ. библ., собр. Погодина, № 1569, 17 век; варианты - по рук. Имп. публ. библ., собр. Толстого I, 157, 17 век.

  • 28.09.04. РГАДА, фонд 389 "Литовская метрика", опись 1, часть 1. Книги 221-522. Книги судных дел - литовские. – Опись.

  • 02.09.04. Повесть о Трыщане // Легенда о Тристане и Изольде. / Изд. подг. А.Д.Михайлов. М., 1976. С. 384-474. - Эл. версия: О.Лицкевич, 2004.

  • 05.08.04. РГАДА, фонд 389 "Литовская метрика", опись 1, часть 2. Книги и документы 586-663. По изд.: КМФ-18. Вопіс спраў Літоўскай Метрыкі (архіва канцылярыі ВКЛ) XV-XVIII. / Падрыхт. А.А.Лашкевіч. Мн., Нац. гіст. архіў Беларусі, 1998.

  • 28.07.04. Повесть о Трое.

  • 30.06.04. Повесть об Аттиле /из Познанского сборника 1580-х гг., библ. Рачинских, №94/. || По изд.: Веселовский А.Н. Из истории романа и повести. Вып. 2. Славяно-романский отдел. // Сборник отделения русского языка и словесности Императорской Академии наук. Т.44. №3. СПб., 1888. Приложение. С.173-236. - Эл. версия: О.Лицкевич, 2004.

  • 14.06.04. Повесть о Бове /из Познанского сборника 1580-х гг., библ. Рачинских, №94/. || По изд.: Веселовский А.Н. Из истории романа и повести. Вып. 2. Славяно-романский отдел. // Сборник отделения русского языка и словесности Императорской Академии наук. Т.44. №3. СПб., 1888. Приложение. С.129-172.

  • Григорий Цамблак. Стих на Успение пресв. Богородицы (кон.14 - нач. 15 вв.) || По изд.: Ундольский В. Замечания для истории церковного пения в России // Чтения в императорском обществе истории и древностей Российских при Московском университете. Заседание 26-го октября 1846 г. № 3. М., 1846. С.4-6. Прим.5.

    26.05.04. "Повесть о трех королях-волхвах" и "Житие Алексея человека Божия" /15 в./ || По изд.: Перетц В.Н. Повесть о трех королях-волхвах в западно-русском списке XV века. // Памятники древней письменности и искусства. Вып.150. СПб., 1903. - Оригинал - рукописный сборник Императорской публичной библиотеки в Санкт-Петербурге Q.I. №391. - Эл. версия: О.Лицкевич, 2004.

  • 22.03.04. Страница Симеон Полоцкий. Стихотворения: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24.

  • 09.03.04. Стефан Какаш, Георг Тектандер. Путешествие в Персию через Московию 1602-1603 гг. || Выписки, касающиеся истории Беларуси, сдел. по изд.: ЧИОИДР, 1896, Кн.2 (177).

  • Загоровский сборник || Стихотворения: 2, 4, 5, 6, 13, 26, 40, 41, 42, 43, 44, 44а, 45, 46, 47, 48, 49, 50, 51, 51а, 52, 53, 54, 55, 56, 57, 58, 60, 61.

  • 30.10.03. Генрих Вольф /Цюрих/. Отрывок из дневника 1570-1578 гг. о путешествии в Великое княжество Литовское. || Подг. текста и комментарии А.Белого. Пер. с польск. А.Круковского по изд.: Peregrinationes sive peregrinationem Heinrichi Wolphii Tigurini brevis et compendiaria descriptio. - Polskie przypadki Henryka Wolfa z Zurychu z lat 1570-1578. Warszawa, 1996. – Текст предоставлен сайту для публикации Алесем Белым в октябре 2003 г.

    Письма Ф.С. Кмиты. Письма: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 30, 31, 32, 33, 34.

    Источники о жизни и деятельности Казимира Лыщинского. Материалы: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9.

  • 05.09.03. Дублинская рукопись, в которой впервые упоминается название «Белая Русь». || По изд.: Адраджэнне. Гістарычны альманах. Вып. 1. Мн., 1995. С. 143-152. Публикация В.Чемерицкого и А.Жлутко. – Оригинал: рукопись 13 в. из библиотеки англиканского университета (Trinity College) в Дублине (Ирландия).

  • Адам Каменский Длужик. «Диариуш» о нахождении в Сибири с 1657 года. || По изд.: Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Міжв. зборнік. Вып. 2. Мн., 1974. С. 183-207. Публикация А.Ф.Коршунова.

  • 30.07.03. Александрия /Ленинградский список латинской редакции/.

  • 16.06.03. Ян Цедровский. Воспоминания (17 в.). || По изд.: Беларуская літаратура. Вып. 5. Мн., 1977. С. 154-167. Перевод с польского на белорусский, комментарии – А.Ф.Коршунов. Оригинал: рукопись «Pamiętnik Jana Cedrowskiego własną jego ręką spisany u XVII wieku», считается утерянным.










Каталог Православное Христианство.Ру






Hosted by uCoz