29.01.10. [1389-1394]. Вільня. Князі Дзмітрый (Альгердавіч), Міхаіл Яўнутавіч, Альгімонт і Аляксандр Патрыкеевіч, а таксама шэраг баяр, у тым ліку Манівід (Монтвіл) Памікудавіч (Кайлікінавіч?), баярын вялікага князя Скіргайлы, і Сургіла (Сурвіла), брат Мінігайлы, паручаюцца за Братошу (Барташа) Кайлутавіча.
29.01.10. [Паміж 1389 і 1402]. Месца не пазначана. Князь Альгімонт, князь Іван Гарадзецкі, князь Глеб Дзмітрыевіч і князь Ян Буконтавіч, кракаўскі кусташ, паручаюцца перад каралём Польшчы (Уладзіславам Ягайлам) за Жедзівуда (Івана Жедзівіда), (сына) князя Фёдара Вясны.
24.01.10. 1388.XII.16. Маладзечна. Князь Дзмітрый Альгердавіч прыносіць прысягу вернасці каралю Польшчы Уладзіславу (Ягайле), яго жонцы каралеве Ядвізе, іх дзецям і Кароне Польскай, абяцаючы адмовіцца ад "слюбу" - прысягі, дадзенай вялікаму князю маскоўскаму Дзмітрыю Іванавічу.
24.01.10. 1264 [альбо 1263].[XII.28]. Рыга. Князь Гердзень заключае мірны дагавор паміж магістрам Лівонскага ордэна (Конрадам фон Мандэрнам) і Рыжскім гарадскім саветам, з аднаго боку, і Полацкам і Віцебскам, з другога боку; пацвярджае пераход да Лівонскага ордэна Латгальскай зямлі, аддадзенай Ордэну паводле граматы князя Канстанціна; Ордэн адступаецца ад прэтэнзій на Рускую зямлю, якая належыць Полацку; рэгламентуюцца ўмовы ўзаемнага гандлю і падсуднасці немцаў, якія прыязджаюць у Полацкую зямлю, і палачан і віцяблян, якія прыязджаюць у Рыгу і на Гоцкі бераг.
24.01.10. 1379.[IX.29]. Трокі. Вялікі князь літоўскі Ягайла і князь трокскі Кейстут заключаюць мірны дагавор на тэрмін 10 гадоў з магістрам Тэўтонскага ордэна Вінрыхам фон Кніпродэ.
13.01.10. 1383.[IV.15 альбо 18]. Вільня. Вялікі кароль Літвы Ягайла і Скіргайла дазваляюць купцам горада Любліна гандляваць у сваіх землях.
13.01.10. 1385.[IV.17]. Кракаў. Падольскі князь Канстанцін (Карыятавіч) дазваляе мяшчанам горада Кракава гандляваць у сваіх землях.
13.01.10. 1375.[IV.02]. Кракаў. Падольскі князь Аляксандр (Карыятавіч) дазваляе мяшчанам горада Кракава гандляваць у сваіх землях.
08.01.10. 1367.[XI.07]. Рыга. Магістр Лівонскага ордэна Вільгельм фон Фрымерсгейм і ландмаршал Лівонскага ордэна Андрэас фон Штэнберг завяраюць дагавор, заключаны з каралямі Летовіі Альгердам і Кейстутам; з літоўскага боку перамовы вялі князі Уладзімір Альгердавіч, Сцірпейка, Войшвілт і Кейстут; дамоўлена аб устанаўленні буфернай зоны на мяжы Лівонскага ордэна і ВКЛ, па рацэ Дзвіне, у гэтай зоне не могуць праходзіць "разбойнікі" (latrunculi) з абодвух бакоў, а толькі могуць праходзіць правіцелі Лівонскага ордэна і ВКЛ са сваімі войскамі.
08.01.10. 1377.IX.[29]. Буда. Кароль Венгрыі, Польшчы і Далмацыі Людовік паведамляе Францыску Карары: 1) пра выгнанне Юрыя Белзскага з яго княства; 2) пра смерць Альгерда; 3) пра тое, што старэйшы сын Альгерда Фёдар перайшоў пад уладу Польшчы, калі в.к.л. стаў яго малодшы брат Ягайла; 4) пра тое, што князі Падолля Аляксандр і Барыс перадалі свае ўладанні (11 замкаў) у лен Венгрыі; 5) пра тое, што васалам Людовіка стаў літоўскі князь Любарт (Lunardum); 6) пра тое, што ў палон да Людовіка трапіў сын Кейстута.
19.12.09. 1387.[II.20]. Вільня. Кароль Польшчы, найвышэйшы князь літоўскі Уладзіслаў (Ягайла) надае шэраг правоў і вольнасцей рыцарам і баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцтва: ім дазволена без перашкод распараджацца сваёй маёмасцю; у кожнай кашталяніі альбо павеце ВКЛ па польскаму ўзору прызначаны суддзя і юстыцыярый для выканання судовых выракаў; каталіцкай шляхце дазволена вольна выдаваць дачок і сваячак замуж; рэгламентаваны пытанні наследавання маёмасці ўдовамі; каталіцкая шляхта вызвалена ад дзяржаўных прац за выключэннем будаўніцтва альбо рамонта замкаў; шляхта за свой кошт павінна ўдзельнічаць у ваенных паходах, а ўсе дарослыя мужчыны ўдзельнічаюць у праследаванні ворага, якое завецца традыцыйна "пагоняй".
19.12.09. 1390.[V.15]. Вільня. Кароль Польшчы, найвышэйшы князь літоўскі Уладзіслаў (Ягайла) надае Віленскаму кафедральнаму касцёлу і яго капітуле вёску Панары з угоддзямі так жа, як ёю валодаў в.к.л. Альгерд, ез на рацэ Віліі з дзесяцінай рыбы, дзесяціну збожжа ў Нямежы, дванаццаць пудоў воску з двара Віленскага замка, з абавязкам кожны дзень служыць імшу за яго душу.
13.12.09. [1372.VII]. [Месца не пазначана]. В.к.л. Альгерд з братам вялікім князем Кейстутам і вялікі князь смаленскі Святаслаў Іванавіч заключаюць з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам і яго братам князем Уладзімірам Андрэевічам перамір'е ад "Гаспожына загавення" (31 ліпеня) да Дзмітрыева дня (26 кастрычніка).
12.12.09. [1436].XI.03, лета 6900, індыкт 15. Перамышль. Вялікі князь Свідрыгайла Альгердавіч надае свайму слузе Федзьку Вайніловічу за верную службу Новае Сяло ў Гарадзецкім (Давыд-Гарадоцкім) павеце, Забалоцце, зямлю Туровіча ў Вялемічах, а ў Ольшах зямлю Рудніца з усімі ўгоддзямі, на вечнасць; а зямлю гэту раней трымаў Радзівіл, які здрадзіў і выдаў свайго гаспадара князя Мітку Давыдавіча князю Жыгімонту Кейстутавічу.
12.12.09. [1470 альбо 1471].II.09, лета 6978, індыкт 3, луна 4. [Месца не пазначана]. Падазроны. Княгіня Ганна, удава князя Свідрыгайлы, надае свайму слузе Ленцу Васільевічу і яго братанічу (пляменніку) Фальцу служэбную зямлю; з гэтай зямлі яны павінны служыць конную службу, не даючы ніякіх данін, на вечнасць.
12.12.09. [1470].IV.08, лета 6978, індыкт 3. [Месца не пазначана]. Княгіня Ганна, удава князя Свідрыгайлы, надае свайму слузе Воласу Лаўчыле зямлю Лютчыча; ён павінен служыць з той зямлі конную службу, як раней служылі Дзядзера і Асташка, на вечнасць.
12.12.09. [1471].III.02, лета 6979, індыкт 4, луна 6. Дварэц. Княгіня Ганна, удава князя Свідрыгайлы, вызваляе свайго слугу Даніла Барачэвіча ад валаснога абавязку хадзіць у заставу ("на сторожу") да горада Гарадка (Давыд-Гарадка); ён павінен служыць коннай службай, на вечнасць.
06.12.09. [1427].VIII.03, лета 6935, індыкт 5. Цвер. Вялікі князь цвярскі Барыс Аляксандравіч заключае мірны дагавор з в.к.л. Вітаўтам.
06.12.09. [1433-1439].XII.14, індыкт 10. Вільня. В.к.л. Жыгімонт Кейстутавіч паведамляе віленскаму ваяводу Доўгірду, што даў віленскаму падканюшаму Яньку чатырох чалавек у Рудомінскай воласці на рацэ Мерачы: Бутковіча, Ваўчковіча, Нарэйку Віцевіча і Васільца.
05.12.09. [1470].VI. [Кіеў]. Намеснік Кіеўскай Сафійскай кафедры Мануіл звяртаецца да кіеўскага отчыча князя Сямёна Алелькавіча з просьбай абараніць маёнткі мітраполіі, Кіева-Пячэрскага манастыра і Уздзвіжанскай царквы з людзьмі Мігалчычамі, Калянчанамі, селішчам Макалевічамі ад уступлення ў іх паноў Васіля Радуліча і яго братаніча Івана.
05.12.09. [1492].V.31. Слуцк. Княгіня Ганна, удава князя Міхаіла Аляксандравіча, разам з сынам князем Сямёнам Міхайлавічам надае архімандрыту Слуцкага манастыра Святой Троіцы Макарыю сяльцо Драбышоўскае, на вечнасць.
05.12.09. [1492].IV.10. Слуцк. Княгіня Ганна, удава князя Міхаіла Аляксандравіча надае Слуцкаму манастыру Святой Троіцы даннага чалавека Івана Козіча, які не мае права адысці з-пад манастырскай падначаленасці.
05.12.09. [1488].XI.17. Слуцк. Княгіня Ганна, удава князя Міхаіла Аляксандравіча, разам з сынам Сямёнам Міхайлавічам, надае манастыру Святой Троіцы мельніка Семенца на Лакнейскі стаў, таксама прыданы манастыру.
02.12.09. [1387-1392.VII]. [Месца не пазначана]. Князі Міхаіл Еўнутавіч, Васіль Міхайлавіч, Іван і Юрый Гарадзецкія і іншыя князі і баяры паручаюцца перад вялікім князем Скіргайлам за Грыдку Канстанцінавіча.
01.12.09. 1488.VII.16. Пінск. Княгіня Марыя, удава князя Сямёна Аляксандравіча (Алелькавіча), разам з сынам Васілём вызваляюць баярына Зіноўя Лозіча, пасаджанага на служэбнай зямлі, ад падаткаў і павіннасцей.
01.12.09. [1450-1469].VIII.08. Пінск. Князь Юрый Сямёнавіч надае з сяла Дружыловічы Пінскага павета, якое выслужыў у караля Казіміра, Дружыловіцкай царкве святога Міколы чалавека Ігната і яго брата ў Аполлі, дзесяціну з Дружыловічаў, зямлю ў Дастоеве, тры вядры мёду ў Моталі і два вядры мёду ў Давячоравічах.
30.11.09. [1286-1307]. [Рыга]. Рыжскі гарадскі савет скардзіцца віцебскаму князю Міхаілу Канстанцінавічу на тое, што ён дазволіў сабе шматлікія злоўжыванні ў адносінах да рыжскіх гандляроў, у тым ліку Фрыдрыха, Герлаха, Ільбранта, рабуе іх тавары, парушае старыя мірныя дагаворы.
29.11.09. [1443.III.01 - VIII.31]. Мсціслаўль. Князь Юрый Лінгвеньевіч, яго жонка Соф'я і сын Іван пацвярджаюць фундуш свайго бацькі князя Сямёна Лінгвена манастыру святога Ануфрыя на рацэ Напоце; а яшчэ надаюць манастыру сёлы Галоўчына, Калеснікаўскае, Сельца, Камаровічы; вызначаюць судовую прыналежнасць манастыра і парадак разгляду спраў.
26.11.09. [1359].I.05. Вільня. Фальсіфікат першай паловы XIX ст. В.к.л., рускі, дзедзіч Крэўскі, Віцебскі, Полацкі і іншых зямель Альгерд дазваляе, каб харужыя ў харужствах ВКЛ выконвалі судовыя абавязкі крэваў, якія з-за адсутнасці альбо з-за вялікай адлегласці не могуць судзіць усе справы паміж гаспадарскімі зямянамі.
24.11.09. [1488].VII.29. Пінск. Княгіня Марыя, удава князя Сямёна Аляксандравіча (Алелькавіча), разам з сынам Васілём Сямёнавічам надаюць Пінскаму войту Пятру Мацковічу ніву паміж Крайнавіцкай і Запольскай дарогамі і востраў з балотам, на вечнасць.
24.11.09. [1492].VII.03. Пінск. Княгіня Марыя, удава князя Сямёна Аляксандравіча (Алелькавіча), разам з сынам Васілём Сямёнавічам надаюць маёнтак пану Міхну Сянковічу Пачапоўскаму, пяць даннікаў у Ляхавічах і чалавека Чачковіча ў Купяцічах, на вечнасць.
24.11.09. [Каля 1352.IX]. [Месца не пазначана]. Князі Яўнут, Кейстут і Любарт, Юрый Нарымунтавіч і Юрый Карыятавіч, дзейнічаючы таксама ад імя вялікага князя Альгерда, Карыята, Патрыкея і іх сыноў, заключаюць перамір'е з каралём Польшчы Казімірам, з Земавітам і яго братам Казімірам Мазавецкім.
22.11.09. [1455].XI. Мсціслаўль. Князь Юрый Лінгвеньевіч надае за службу баярыну Варанцу ў Мсціслаўскім павеце сяло Грыдкава і Нарычына, садоўніка Ваўковіча і Васільца, а ва Мгліне Манюкову зямлю; а сваіх людзей баярыну Варанцу судзіць самому.
20.11.09. [1440-1446].VIII.31. Пуня. В.к.л., каралевіч Казімір паведамляе Камянецкаму намесніку Пацу, што перадае Галімонту Узвод, які раней трымалі Ліска з братам.
20.11.09. [1475].VI.03, индиктъ 8. Бярэсце. Кароль Польшчы, в.к.л. Казімір паведамляе маршалку, Гарадзенскаму намесніку Станьку Судзівоевічу, што перадаў Гарадзенскаму ключніку Ваську Аляксандравічу зямлю, якую трымаў нябожчык Ясуд Радунец; а ўдава Ясуда, атрымаўшы ад Ваські Аляксандравіча 10 коп грошай, мае ісці на вотчыну Ясуда ў Радунь.
19.11.09. [1440-1442].VIII.17. Навагрудак. В.к.л., каралевіч Казімір паведамляе Пінскаму намесніку Юрыю, што пацвярджае Мікалаю Сырапяту сяло ў Пінску і ўсё да яго належачае, што ён трымаў пры в.к.л. Жыгімонце Кейстутавічы.
19.11.09. [1432-1436].XII.31, индиктъ 10. Трокі. В.к.л. Жыгімонт Кейстутавіч паведамляе Пінскаму намесніку Андрэю, што даў Мікалаю Ляху (Сырапяту) палову даннікаў Палкоўскіх Ляхавічаў, якіх ён прасіў; а палова тых даннікаў няхай плаціць дань в.к.л.
18.11.09. Храналагічныя табліцы: Індыктавы лік (ад 1 верасня 5509 г. да н.э.); летазлічэнне ад стварэння свету паводле сакавіцкага, ультрасакавіцкага і вераснёўскага стыляў; заходнееўрапейскі індыктавы лік (студзеньскі).
16.11.09. [1406].X.09. Віцебск. Грыдка Дружыловіч абяцае не ўступацца ў зямлю і людзей, якія яго бацька Андрэй Дружыловіч надаў манастыру Святой Багародзіцы; узамен на гэта полацкі епіскап Феадосій упісаў род Грыдкі Дружыловіча ў суботнік (паменнік).
15.11.09. Пожалование князя Ивана Юрьевича и княгини Ульяны Мстиславской Троицкой церкви (1463/1464).
14.11.09. Грамота в.к.л. Казимира об освобождении могилевских панцырных бояр (Иллиничей) от податей (1447-1492).
14.11.09. Приказ в.к.л. Казимира могилевскому наместнику, чтобы не облагал Иллиничей пошлинами с земли Семенчинской (вторая половина XV века).
14.11.09. Пожалование князя Михаила Пьструча Ивановича Свято-Троицкому монастырю на Головли (1454/1455).
08.10.09. Пожалование князю Скиргайлу Ольгердовичу Трокской, Менской, Полоцкой и других земель (28 апреля 1387 г.). Транслитерация по факсимиле в книге: Сахаров И.П. Образцы древней письменности, снимки судебного письма русского, литовско-русского и малорусского (XII - XVIII вв.). СПб., 1841. Таб. 13, № 15.
22.09.09. Каталог книг "Ordensfolianten" из бывшего Кенигсбергского тайного архива.
08.08.09. Две моих публикации по истории ВКЛ:
Ліцкевіч А.У. Выбар на стагоддзі. Малавядомыя дакументы 1569-1577 гадоў па гісторыі Люблінскай уніі // Беларуская думка. 2009, № 7. С. 60-65 [публікацыя дакументаў А. Валовіча, Ф. Кміты і С. Баторыя] || DJVU, 430 kb.
Лицкевич О.В. Православное крещение Ягайло и проект Литовско-Московского династического союза 1376-1377 гг. // Інтэграцыйныя працэсы ў гісторыі краін Усходняй Еўропы: Матэр. Міжнародн. навук. канф., Мінск, 19-20 ліст. 2008 г. / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; рэдкал.: А.А. Каваленя (гал. рэд.), М.К. Кошалеў [і інш.]. Мн., 2008. С. 131-147 || DJVU, 365 kb.
09.05.09. Мемориал Витовта ("Dis ist Witoldes sache wedir Jagaln und Skargaln"). 1390 || Единственный список: Берлин. Geheimes Staatsarchiv Preußischer Kulturbesitz. Сигнатура XX. HA, OF, Nr. 1b, листы 22b - 24b. Перевод на белорусский язык сделан по изд.: Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. Leipzig, 1863. S. 711-714. Публикуется по изд.: Ліцкевіч А.У. "Мемарыял Вітаўта" – першая хроніка Вялікага княства Літоўскага // Беларуская думка. 2009. № 2. С. 92-96. PDF, 500 kb. Электронная версия: 2009.
13.02.09. Книга о Таоудале рыцери || Перевод на старобелорусский язык произведения Tungdali visio (XII в.) о схождении ирландского рыцаря Тундала в ад. Перевод был известен в единственном списке середины XVI в. из библиотеки Красинских (собрание Свидзинского, № 408). Рукопись погибла в Варшаве в 1944 году. Большие выдержки из перевода процитированы в статье: Brückner A. Die Visio Tundali in bömischer und russischer Übersetzung // Archiv für slavische Philologie. Bd. 13. Berlin, 1890. S. 199-212. Размещаем ее здесь в архиве RAR, сканы страниц взяты в электронной библиотеке Google Books. Скачать, 720 kb.
13.02.09. Документ послов Королевства Польского, которым они гарантировали великому князю литовскому Ягайле Ольгердовичу, что он избран польским королем и возьмет в жены польскую королеву Ядвигу (Волковысск, 11 января 1386 г.) || Оригинал хранится в Музее Чарторыйских в Кракове, dok. № 195. Перевод на белорусский язык опубликован в изд.: Ліцкевіч А.У. Крэва: саюз і разрыў цывілізацый // Беларуская думка. 2008, № 4. С. 91.
04.02.09. Вкладная запись князя Василия Михайловича и его жены Василисы в пользу церкви Святой Богородицы в Друцке (XIV в.) || Текст размещен на л. 188 об. так называемого "Друцкого евангелия апракос" из собрания М.Н. Тихомирова, в 1960-х годах переданного Сибирскому отделению Российской академии наук. Транслитерация сделана по факсимиле в изд: Друцк летапісны. Друцкае евангелле. Мн., 2001. С. 270.
04.02.09. Транслитерация надписи на кресте преподобной Евфросинии, княжны полоцкой || По изд.: Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края. С высочайшего соизволения издано при Министерстве внутренних дел П.Н.Батюшковым. С одной хромолитографией, 99 гравюрами и картой. СПБ., 1890. С. 41.
04.02.09. Летописная повесть про монашеский постриг княгини Рогнеды (Анастасии), дочери полоцкого князя Рогволода || Текст включен в состав так называемого Тверского летописного сборника, который хранится в Российской национальной библиотеке (собрание Погодина, № 970). Сборник переписан белорусской скорописью начала XVII в., принадлежал в свое время киевскому чашнику Захару Боженецкому. Публ. по изд.: Полное собрание русских летописей. Т. 15. Летописный сборник, именуемый Тверскою летописью. СПб., 1863. Стлб. 112-113.
04.02.09. Сообщение древнескандинавской "Саги про крещение" о церкви Иоанна Крестителя, которая существовала в Полоцкой земле около 1000 года || По изд.: Древнерусские города в древнескандинавской письменности. Тексты, перевод, комментарии / Сост. Г.В. Глазырина, Т.Н. Джаксон. М., 1987. С. 102-103.
30.11.08. Документы об основании Туровской (1005) и Смоленской (1136) епархий; "Свиток Ярославль" для Полоцкой епархии.
17.11.08. Чудеса святого Николая в Лукомле (конец XIV в.) || По изд.: Тихомиров М.Н. Описание Тихомировского собрания рукописей. М., 1968. С. 191-192. Список из сборника "Жития святых". Сибирское отделение РАН. Собр. Тихомирова. № 309, лл. 171 об. - 172 об.
06.10.07. Документы по истории ВКЛ XIV - XVI вв. в архиве Посольского приказа Московского государства (по описи 1626 г.): Грамоты; "Книги литовские"; "Столпы литовские"; "Рознь литовская". По изд.: Опись архива Посольского приказа 1626 года / Подгот. В.И. Гальцов; под ред. С.О.Шмидта. Ч. 1. М., 1977. Сс. 32-37; 84-111; 228-235; 289-291; 346-347. - DJVU, 0,9 mb.
Ліцкевіч А. Літвін Хаджы Хасроў з Полацка - персідскі дыпламат XVI стагоддзя // Спадчына. 2006, № 2. С. 68 - 80 || DJVU, 328 kb.
Ліцкевіч А. Распараджэнні Жыгімонта Аўгуста адносна ўласных гаспадарскіх (вялікакняскіх) маёнткаў пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. (два дакументы з 52-й Кнігі запісаў Метрыкі ВКЛ) // Metriciana. Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага княства Літоўскага. Т. 3. Мн., 2004. С. 35 - 56 || DJVU, 556 kb.
28.07.07. Кроме 560 книги, в каталог Метрики добавлены библиографические сведения о новых изданиях книг: 46, 523 (литовское издание), 556, 567, 594.
19.05.07. Первая и вторая книги записей Литовской метрики (РГАДА, ф. 389, оп. 1, кн. 1 и 2). По изд.: Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. М., 1915. Приложение, с. 325-473 (публикация С.К.Шамбинаго). - Файл DJVU, 3 mb.
19.05.07. Архангельский список "Летописца великих князей литовских". По изд.: Бугославский Г. Сокращенная литовская летопись начала XVI в. // Смоленская старина. Вып. 1, ч. 2. Смоленск, 1911. С. 1-19. – Эл. версия: О.Лицкевич, 2007.
17.12.06. Новая версия каталога ссылок на электронные книги: A | B | C | D - E | F - H | I - K | L - N | O - R | S - T | U - Z | А | Б | В | Г | Д | Е - Ж | З - И | К | Л | М | Н | О - П | Р | С - Т | У - Х | Ц - Я | Рукапісы
18.06.06. Лицкевич О. Описание книг московского происхождения, находившихся в XVII – XVIII веках в составе Метрики Великого княжества Литовского.
- 23.05.06. Лицкевич О. Происхождение фамилии Лицкевич - статья.
06.12.04. Письменные источники по истории Люблинской унии 1569 г.
29.11.04. Сказание о Мамаевом побоище - старобелорусская обработка. || По изд.: Шамбинаго С.К. Повести о Мамаевом побоище // Сборник отделения русского языка и словесности Императорской академии наук. Т. 81, № 7. СПб., 1906. Приложение, с. 168-190. || По рукописи Имп. публ. библ., собр. Погодина, № 1569, 17 век; варианты - по рук. Имп. публ. библ., собр. Толстого I, 157, 17 век.
28.09.04. РГАДА, фонд 389 "Литовская метрика", опись 1, часть 1. Книги 221-522. Книги судных дел - литовские. – Опись.
02.09.04. Повесть о Трыщане // Легенда о Тристане и Изольде. / Изд. подг. А.Д.Михайлов. М., 1976. С. 384-474. - Эл. версия: О.Лицкевич, 2004.
05.08.04. РГАДА, фонд 389 "Литовская метрика", опись 1, часть 2. Книги и документы 586-663. По изд.: КМФ-18. Вопіс спраў Літоўскай Метрыкі (архіва канцылярыі ВКЛ) XV-XVIII. / Падрыхт. А.А.Лашкевіч. Мн., Нац. гіст. архіў Беларусі, 1998.
28.07.04. Повесть о Трое.
30.06.04. Повесть об Аттиле /из Познанского сборника 1580-х гг., библ. Рачинских, №94/. || По изд.: Веселовский А.Н. Из истории романа и повести. Вып. 2. Славяно-романский отдел. // Сборник отделения русского языка и словесности Императорской Академии наук. Т.44. №3. СПб., 1888. Приложение. С.173-236. - Эл. версия: О.Лицкевич, 2004.
14.06.04. Повесть о Бове /из Познанского сборника 1580-х гг., библ. Рачинских, №94/. || По изд.: Веселовский А.Н. Из истории романа и повести. Вып. 2. Славяно-романский отдел. // Сборник отделения русского языка и словесности Императорской Академии наук. Т.44. №3. СПб., 1888. Приложение. С.129-172.
Григорий Цамблак. Стих на Успение пресв. Богородицы (кон.14 - нач. 15 вв.) || По изд.: Ундольский В. Замечания для истории церковного пения в России // Чтения в императорском обществе истории и древностей Российских при Московском университете. Заседание 26-го октября 1846 г. № 3. М., 1846. С.4-6. Прим.5.
26.05.04. "Повесть о трех королях-волхвах" и "Житие Алексея человека Божия" /15 в./ || По изд.: Перетц В.Н. Повесть о трех королях-волхвах в западно-русском списке XV века. // Памятники древней письменности и искусства. Вып.150. СПб., 1903. - Оригинал - рукописный сборник Императорской публичной библиотеки в Санкт-Петербурге Q.I. №391. - Эл. версия: О.Лицкевич, 2004.
22.03.04. Страница Симеон Полоцкий. Стихотворения: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24.
09.03.04. Стефан Какаш, Георг Тектандер. Путешествие в Персию через Московию 1602-1603 гг. || Выписки, касающиеся истории Беларуси, сдел. по изд.: ЧИОИДР, 1896, Кн.2 (177).
Загоровский сборник || Стихотворения: 2, 4, 5, 6, 13, 26, 40, 41, 42, 43, 44, 44а, 45, 46, 47, 48, 49, 50, 51, 51а, 52, 53, 54, 55, 56, 57, 58, 60, 61.
30.10.03. Генрих Вольф /Цюрих/. Отрывок из дневника 1570-1578 гг. о путешествии в Великое княжество Литовское. || Подг. текста и комментарии А.Белого. Пер. с польск. А.Круковского по изд.: Peregrinationes sive peregrinationem Heinrichi Wolphii Tigurini brevis et compendiaria descriptio. - Polskie przypadki Henryka Wolfa z Zurychu z lat 1570-1578. Warszawa, 1996. – Текст предоставлен сайту для публикации Алесем Белым в октябре 2003 г.
Письма Ф.С. Кмиты. Письма:
1, 2, 3, 4,
5, 6, 7, 8,
9, 10, 11, 12,
13, 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 30, 31, 32, 33, 34.
Источники о жизни и деятельности Казимира Лыщинского. Материалы: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9.
05.09.03. Дублинская рукопись, в которой впервые упоминается название «Белая Русь». || По изд.: Адраджэнне. Гістарычны альманах. Вып. 1. Мн., 1995. С. 143-152. Публикация В.Чемерицкого и А.Жлутко. – Оригинал: рукопись 13 в. из библиотеки англиканского университета (Trinity College) в Дублине (Ирландия).
Адам Каменский Длужик. «Диариуш» о нахождении в Сибири с 1657 года. || По изд.: Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Міжв. зборнік. Вып. 2. Мн., 1974. С. 183-207. Публикация А.Ф.Коршунова.
30.07.03. Александрия /Ленинградский список латинской редакции/.
16.06.03. Ян Цедровский. Воспоминания (17 в.). || По изд.: Беларуская літаратура. Вып. 5. Мн., 1977. С. 154-167. Перевод с польского на белорусский, комментарии – А.Ф.Коршунов. Оригинал: рукопись «Pamiętnik Jana Cedrowskiego własną jego ręką spisany u XVII wieku», считается утерянным.
Казбярук У.М. Невядомыя беларуска-украінскія вершы XVII ст. // Беларуская літаратура. Вып. 5. Мн., 1977. С. 150-153.